Бюджэт Рэспублікі Беларусь
Бюджэт Рэспублікі Беларусь — форма здабыцця і выкарыстання грашовых сродкаў, прызначаных для фінансавага забеспячэння задач і функцый беларускай дзяржавы.
Даходы[правіць | правіць зыходнік]
Даходы дзяржавы складаюцца з:
- падаткаў на прыбытак, латарэі, электронныя гульні, дададзеную вартасць, продаж, траты і набыццё нерухомай уласнасці;
- мытаў на тавары, патэнты і грашовыя пераводы, за праезд замежных аўтамабіляў і выдачу пасведчанняў;
- пеняў за пратэрмінаванне выплаты падаткаў;
- высокіх адсоткаў за адтэрмінаванне падаткаў;
- страхавых выплат;
- прыбытку ад укладаў і ўласных прадпрыемстваў, продажу прадпрыемстваў, зямлі, тавараў і каштоўных папер, дазволаў на будаўніцтва аўтазаправак і карыстанне радыёчастотамі, крэдытных гарантый, вызначэння пробаў каштоўных металаў і збораў за праезд па дарогах;
- штрафаў за шкоду ўрадавай уласнасці, якасці зямель і лясоў;
- бязвыплатных паступленняў ад іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый.
Выдаткі[правіць | правіць зыходнік]
Выдаткоўванне ажыццяўляецца на:
- дзейнасць урадавых устаноў;
- выплаты насельніцтву;
- падтрымку ўстаноў і фізічных асоб;
- выплаты за мяжу;
- міжурадавыя пераводы;
- павелічэнне сродкаў і запасаў;
- Крэдыты;
- выплату даўгоў.
Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычанняў ці продажу ўласнасці.
Складанне і ўхваленне[правіць | правіць зыходнік]
Не пазней як за 10 месяцаў да новага года ўрад ухваляе парадак складання бюджэту Міністэрствам фінансаў. Пасля ўхвалення складзенага бюджэту ўрадам прэзідэнт (з 1995 г.) выносіць яго на разгляд парламента не пазней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленне бюджэту мае ажыццяўляцца не пазней як 1 снежня.
Выкананне і нагляд[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, урад забяспечвае выкананне бюджэту. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыццяўлення і справаздачнасці аб яго выкананні. Паўнамоцтвамі ажыццяўляць нагляд за выкананнем бюджэту валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў і Дзяржаўны мытны камітэт[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На кастрычнік 2013 года, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, налічвалася 854 500 працаўнікоў бюджэтных устаноў, якія складалі 27,5 % працаўнікоў[2].
У бюджэце 2019 года падаткі склалі 77 % даходаў[3]. На 9 снежня 2020 года налічвалася звыш 800 000 працаўнікоў бюджэтных устаноў Беларусі[4].
Год | Даходы, млрд рублёў (млн $) | Выдаткі, млрд руб. (млн $) | Ухвалены | Апошняя папраўка | Нястача, млрд руб. (млн. $) |
---|---|---|---|---|---|
1992 | 166 (18% ВУП) | 191[5] (20,7% ВУП) | 15 студзеня 1992 | 22 кастрычніка 1992 | 25 (2,7% ад ВУП) |
1993 | 774 (7,9% ВУП) | 894[6] (9,1% ад ВУП) | 26 студзеня 1993 | 120 (1,2% ВУП) | |
1994 | 8 830 (1 898; 49,6% ВУП) | 11 311[7] (2 431; 63,5% ад ВУП) | 22 снежня 1993 | 2 481 (533[8]; 13,9% ВУП) | |
1995 | 13 069 (1 134; 10,8% ВУП) | 15 740[9] (1 366; 13% ВУП) | 17 студзеня 1995 | 2 671 (232[10]; 2,2% ВУП) | |
1996 | 36 963 (2 716; 19,2% ВУП) | 42 441 (3 119; 22,1% ВУП) | 19 красавіка 1996 | 17 лютага 1997 | 5 478[11] (403[12]; 2,9% ВУП) |
1997 | 36 601,517 (1 464; 10% ВУП) | 44 053,2478 (1 762; 12% ВУП) | 21 лютага 1997 | 10 чэрвеня 1998 | 7 451,7308[13] (298[14]; 2% ВУП) |
1998 | 98 481 (2 259; 14% ВУП) | 115 152 (2 641; 16,4% ВУП) | 29 снежня 1997 | 30 чэрвеня 1998 | 16 671[15] (382[16]; 2,4% ВУП) |
1999 | 414 824 (1 499; 13,7% ВУП) | 448 352 (1 620; 14,8% ВУП) | 24 лютага 1999 | 29 снежня 1999 | 33 528[17] (121[18]; 1,1% ВУП[19]) |
2000 | 1 493 (1 867; 16,3% ВУП) | 1 611 (2 015; 17,6% ВУП) | 31 студзеня 2000 | 22 лістапада 2000 | 118[20] (148[21]; 1,3% ВУП) |
2001 | 3 223 (2 270; 18,8% ВУП) | 3 471 (2 445; 20,2% ВУП) | 11 лістапада 2000 | 17 снежня 2001 | 248[22] (175[23]; 1,4% ВУП) |
2002 | 3 893 (2 158; 14,9% ВУП) | 4 238 (2 349; 16,2% ВУП) | 29 снежня 2001 | 30 снежня 2002 | 345[24] (191[25]; 1,3% ВУП) |
2003 | 6 105 (2 942; 16,6% ВУП) | 6 599 (3 180; 18% ВУП) | 28 снежня 2002 | 30 снежня 2003 | 494[26] (238[27]; 1,4% ВУП) |
2004 | 13 223 (6 111; 26,4% ВУП) | 13 913 (6 430; 27,8% ВУП) | 29 снежня 2003 | 31 снежня 2004 | 690[28] (319[29]; 1,4% ВУП) |
2005 | 18 256 (8 471; 28,1% ВУП) | 19 166 (8 893; 29,5% ВУП) | 18 лістапада 2004 | 21 лютага 2006 | 910[30] (422[31]; 1,4% ад ВУП) |
2006 | 25 508 (11 885; 32,2% ВУП) | 26 638 (12 411; 33,6% ВУП) | 31 снежня 2005 | 22 снежня 2006 | 1 130[32] (526[33]; 1,4% ВУП) |
2007 | 30 611 (14 245; 31,5% ВУП) | 32 011 (14 896; 32,9% ВУП) | 29 снежня 2006 | 28 снежня 2007 | 1 400[34] (651[35]; 1,4% ВУП) |
2008 | 38 152 (17 750; 29,4% ВУП) | 40 342 (18 769; 31,1% ВУП) | 26 снежня 2007 | 11 снежня 2008 | 2 190[36] (1 019[37]; 1,7% ВУП) |
2009 | 54 899 (19 584; 39,9% ВУП) | 57 699 (20 583; 41,9% ВУП) | 13 лістапада 2008 | 31 снежня 2009 | 2 800[38] (999[39]; 2% ВУП) |
2010 | 35 522 (11 865; 21,8% ВУП) | 38 222 (12 767; 23,5% ВУП) | 29 снежня 2009 | 27 снежня 2010 | 2 700[40] (902[41]; 1,7% ВУП[42]) |
2011 | 33 611 (5 996; 11,3% ВУП) | 39 611 (7 066; 13,3% ВУП) | 15 кастрычніка 2010 | 29 снежня 2011 | 6 000[43] (1 070; 2% ВУП) |
2012 | 92 772 (11 084; 17,6% ВУП) | 92 772 (11 084; 17,6% ВУП) | 30 снежня 2011 | 29 снежня 2012 | 0[44] (0; 0% ВУП) |
2013 | 121 720 (13 568; 18,8% ВУП) | 121 720 (13 568[45]; 18,8% ВУП)[46] | 26 кастрычніка 2012 | 28 снежня 2013 | 0[47] (0; 0% ВУП) |
2014 | 128 594 (12 533; 16,5% ВУП) | 128 594 (12 533[48]; 16,5% ВУП) | 31 снежня 2013 | — | 0[49] (0; 0% ВУП) |
2015 | 167 212 (10 287; 18,6% ВУП) | 152 141 (9 360; 16,9% ВУП) | 30 снежня 2014[50] | 24 верасня 2015[51] | +15 071[52]* (+927[53]; +1,7% ВУП[54]) |
2016 | 17,763** (8 882; 18,7% ВУП) | 16,75 (8 376; 17,6% ВУП) | 30 снежня 2015[55] | — | +1,012[56]* (+506; +1,1% ВУП) |
2017 | 19,771 (10 226; 18,7% ВУП) | 17,001 (8 793; 16,1% ВУП) | 18 кастрычніка 2016[57] | — | +2,771[58] (+1 433; +2,6% ВУП) |
2018 | 24,389 (11 954; 19,9% ад ВУП) | 19,728 (9 669; 16,1% ад ВУП) | 31 снежня 2017[59] | — | +4,661[60] (+2 284; +3,8% ВУП) |
2019 | 24,274 (11 621; 18,4% ВУП) | 21,146 (10 124; 16% ВУП) | 30 снежня 2018[61] | — | +3,127[62] (+1 497; +2,4% ВУП)[63] |
*+ гэта лішак. **Пасля дэнамінацыі 2016 года 1:10 000. |
Зноскі
- ↑ А. Лукашэнка (9 чэрвеня 2020). "Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 г. № 412-З" (PDF). Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Праверана 20 верасня 2020.
- ↑ Святлана Бусько. Сістэму аплаты працы бюджэтнікаў чакае рэфармаванне // Звязда : газета. — 20 снежня 2013. — № 240 (27605). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ↑ "Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год". БелТА. 25 чэрвеня 2020. Праверана 9 снежня 2020.
- ↑ "Прырост выдаткаў на сацыяльную сферу ў 2021 годзе складзе больш за Br3 млрд — Мінфін". БелТА. 9 снежня 2020. Праверана 9 снежня 2020.
- ↑ Закон аб дзяржаўным бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1992 год (руск.). Прававая даведка. Праверана 8 мая 2011.
- ↑ Закон аб дзяржаўным бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1993 год (руск.). Заканадаўства Беларусі. Праверана 8 мая 2011.
- ↑ Закон аб дзяржаўным бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1994 год (руск.). Заканадаўства Беларусі. Праверана 8 мая 2011.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1994 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (4652) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1995 год (руск.). Навіны Беларусі (31 студзеня 2010). Праверана 8 мая 2011.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1995 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (11'525) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1996 год (руск.). Бусел. Праверана 8 мая 2011.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1996 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (13'608) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1997 год (руск.). Заканадаўства Беларусі. Праверана 8 мая 2011.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1997 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (24'995) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1998 год (руск.). Бусел. Праверана 8 мая 2011.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1998 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (43'596) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1999 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 мая 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1999 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (276'661) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Статыстычны штогадовік Рэспублікі Беларусь, 2005 = руск.: Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2005 / Л. Рыбчык. — Мінск: Галоўны вылічальны цэнтр Мінстата РБ, 2005. — С. 28—29. — 609 с. — 385 экз.
- ↑ Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2000 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 мая 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2000 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (799,77) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (15 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2001 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (1419,82) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (10 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2002 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (1803,89) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (3 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2003 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2074,9) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (29 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2004 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2163,73) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (1 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2011. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2005 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2155,13) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (22 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2006. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2006 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2146,28) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2007. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2007 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2148,89) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (11 снежня 2008). Праверана 8 мая 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2008 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2149,42) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (1 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2011. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2803,27) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год . Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2993,74) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
- ↑ Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2013. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год // Звязда : газета. — 19 кастрычніка 2010. — № 204 (26812). — С. 2, 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год // Звязда : газета. — 5 студзеня 2012. — № 2 (27117). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год (8 971,06 за долар)". Нацбанк Беларусі. 2014. Праверана 2 студзеня 2016.
- ↑ "Вытворчасць валавога ўнутранага прадукту (Гадавыя даныя)" [руская]. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. 28 снежня 2013. Праверана 2 студзеня 2016. Архівавана 8 верасня 2015.
- ↑ А.Лукашэнка (28 снежня 2013). "Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 студзеня 2016.
- ↑ "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2014 год (10 260,18 за долар)". Нацбанк Беларусі. 2015. Праверана 2 студзеня 2016.
- ↑ А.Лукашэнка (28 снежня 2013). "Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 студзеня 2016.
- ↑ А. Лукашэнка (3 студзеня 2015). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2014 г. № 225-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (3 студзеня 2015). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2015 г. № 399 «Аб удакладненні асобных паказнікаў рэспубліканскага бюджэту на 2015 год»" (PDF) [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (12 ліпеня 2016). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2016 г. № 395-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2015 год»" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з арыгінала (PDF) 15 ліпеня 2016. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за долар)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ "Вытворчасць валавога ўнутранага прадукту (2009—2018)" [руская]. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 14 жніўня 2020. Архівавана 4 кастрычніка 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (1 студзеня 2016). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 341-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (17 ліпеня 2017). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2017 г. № 395-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2016 год»" (PDF) [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (26 кастрычніка 2016). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 г. № 431-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (21 ліпеня 2017). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 116-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2017 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (5 студзеня 2018). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2017 г. № 86-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (24 ліпеня 2017). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2019 г. № 215-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (1 студзеня 2019). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2018 г. № 160-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ А. Лукашэнка (23 ліпеня 2017). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2020 г. № 49-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ "Валавы ўнутраны прадукт і валавы рэгіянальны прадукт у 2019 г." [руская]. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. 17 студзеня 2020. Праверана 14 жніўня 2020. Архівавана 5 кастрычніка 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- "Законы (Выкананне бюджэту)". Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 17 ліпеня 2019. Праверана 14 жніўня 2020.
- Законы аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год і пастановы Савета міністраў аб захадах іх рэалізацыі