Клычніяз Азалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клычніяз Азалаў
Бюст Азалава ў Светлагорску
Бюст Азалава ў Светлагорску
Дата нараджэння 10 сакавіка 1921(1921-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1943(1943-12-27) (22 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Кавалерыя
Гады службы 19411943
Званне

гвардыі чырвонаармеец

Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна
Герой Туркменістана

Клычнія́з Аза́лаў (10 сакавіка 1921 — 27 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, шабельнік 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі (сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія) 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944), гвардыі чырвонаармеец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 сакавіка 1921 года ў ауле Меджаур Баба Сары, цяпер Марыйскі этрап Марыйскага велаята Туркменістана, у сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці туркмен. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1941 года. З мая 1943 года на фронце.

Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне г. п. Лоеў у кастрычніку 1943 г. Пад моцным агнём праціўніка гвардыі радавы К. Азалаў пераправіўся разам з аддзяленнем на правы бераг ракі і на працягу 2 гадзін стрымліваў націск ворага, што садзейнічала пераправе падмацаванняў. Першым кінуўся ў траншэі ворага, знішчыў 13 гітлераўцаў. У баі за чыгуначную станцыю Шацілкі быў цяжка паранены і 27 снежня 1943 г. памёр ад ран[1].

Пахаваны ў Шацілках (цяпер Светлагорск) у брацкай магіле савецкіх воінаў каля прывакзальнай плошчы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць гвардыі чырвонаармейцу Азалаву Клычніязу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]