Коламан Сокал
Коламан Сокал | |
---|---|
славацк.: Koloman Sokol | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 12 студзеня 2003[2][3][…] (100 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, графічны дызайнер, ілюстратар, графік, настаўнік, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Коламан Сокал (славацк.: Koloman Sokol; 12 снежня 1902, Ліптаўскі-Мікулаш, Аўстра-Венгрыя — 14 студзеня 2003, Тусан, ЗША) — адзін з найбуйнейшых славацкіх мастакоў ХХ стагоддзя, графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1921—1924 гадах К. Сокал вучыўся ў прыватнай школе жывапісу ў Кошыцах, у 1925 годзе паступіў у школу Густава Малага ў Браціславе. У 1925—1932 гадах Сокал наведвае класы Макса Швабінскага і Тавіка Францішка Шымана ў Пражскай акадэміі мастацтваў, затым ён з'язджае ў Парыж, дзе год праводзіць у майстэрні Францішка Купкі (1932—1933). Шмат падарожнічаў. У Чэхаславакіі Сокал стаў членам таварыства SČUG Hollar, якое аб'ядноўвала мастакоў-графікаў.
У 1937 годзе К. Сокал атрымлівае запрашэнне ад міністэрства культуры і адукацыі Мексікі на выкладанне графікі ў школе кніжнага мастацтва пры Нацыянальным аўтаномным універсітэце ў Мехіка. У Мексіцы К. Сокал выкладаў да 1942 года, пасля чаго пераехаў у ЗША. Тут ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Нью-Ёрку. У 1946 годзе мастак вярнуўся ў Чэхаславакію, дзе працаваў у браціслаўскім Славацкім тэхнічным універсітэце і ва ўніверсітэце Коменскага. У 1948 мастак ізноў з'ехаў у ЗША, пасяліўся ў Брын Мары, у наваколлях Філадэльфіі. У 1960-я гады Сокал вёў адасоблены лад жыцця; у яго творчасці развіўся асаблівы, сімвалічна-міфалагічны стыль рысунка. Апошнія гады жыцця правёў у Тусане, Арызона.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшы ўплыў на працу Сокала аказалі працы Вінцэнта ван Гога, Кетэ Кольвіца, Жоржа Гроса, а таксама суполка Мост. Спачатку ён канцэнтраваўся на графічных тэхніках, аднак пазней, знаходзячыся ў Мексіцы, развіў маляванне. Яго карціны часта драматычныя, з-за чаго прынята лічыць, што ён стварыў славацкую варыяцыю экспрэсіянізму на еўрапейскім узроўні. Артыстычныя, этнічныя і сацыяльныя аспекты аб'ядноўваюцца ў яго працы. Яго працы часта адлюстроўваюць пакуты і чалавечы боль. Ён таксама стварыў шэраг гравюр.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Славацкая народная прэмія (1947)
- Ордэн Томаша Гарыга Масарыка 2 ступені (1991).
- Прэмія міністэрства культуры Славакіі (2001)
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Koloman Sokol // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Ліптаўскім Мікулашы
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Тусане
- Выкладчыкі Універсітэта Коменскага
- Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
- Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Ліптаўскі-Мікулашы
- Памерлі 14 студзеня
- Мастакі Славакіі
- Графікі Славакіі
- Педагогі Славакіі
- Педагогі Мексікі
- Стагадовыя доўгажыхары
- Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка 2 класа
- Імігравалі ў ЗША са Славакіі