Крушынаўскае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Крушынаўскае возера)
Крушынаўскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,6[1] 145,4[2] м |
Даўжыня | 1,9 км |
Шырыня | 0,72 км |
Плошча | 0,96 (1,03[3]) км² |
Аб’ём | 0,00394 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,61 км |
Найбольшая глыбіня | 7,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 23,6 км² |
Выцякаюць | Заазер'е |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Крушынаўскае возера — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Друць, за 22 км на паўночны захад ад горада Рагачоў, каля пасёлка Заазер'е.
Плошча паверхні 0,96 (1,03[3]) км². Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 4,61 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя - 4,1 м. Аб'ём вады 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 23,6 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на поўдні і ўсходзе параслі хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма[4]. Берагі нізкія, пясчаныя[4]. Сцёк у Друць па рацэ Заазер'е на поўдні і ручаю без назвы на поўначы.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, джгір, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-108. Выданне 1981 г. Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 8, 47. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- ↑ а б Сайт ДА па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадарцы «Белводгас»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 4. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 83. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Крушынаўскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 8, 47. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)