Крысціян Лангэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Крысціян Ланге)
Перайсці да: рух, знайсці
Крысціян Лангэ
нарв.: Christian Lous Lange
Christian Lous Lange.jpg
 
Адукацыя: Універсітэт Осла
Дзейнасць: гісторык, палітолаг, пісьменнік
Нараджэнне: 17 верасня 1869(1869-09-17)
Ставангер, Ругалан, Рэгіён Вестлан, Нарвегія, Шведска-нарвежская унія
Смерць: 11 снежня 1938(1938-12-11) (69 гадоў)
Осла, Эстланд, Нарвегія
Дзеці: Карл Віга Ланге[d], Хальвард Ланге[d] і Аўгуст Ланге[d]
 
Узнагароды:

Крысціян Лоўс Лангэ (нарв.: Christian Lous Lange, 17 верасня 1869 — 11 снежня 1938) — нарвежскі палітык, генеральны сакратар Міжпарламенцкага саюза. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1921) разам з Карлам Бранцінгам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лангэ нарадзіўся ў 1869 годзе ў Ставангеры. Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Осла, які скончыў у 1893 годзе, атрымаў ступень магістра гуманітарных навук. У 1909 годзе заняў пасаду генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза, з прычыны чаго пераехаў у Брусель, дзе знаходзілася штаб-кватэра Саюза. З пачаткам Першай сусветнай вайны вымушаны быў перанесці штаб-кватэру ў Нарвегію, дзе практычна ў адзіноце працягнуў сваю працу. У пасляваенны час Лангэ актыўна займаўся аднаўленнем дзейнасці Саюза, а ў 1921 годзе арганізаваў першую пасляваенную канферэнцыю ў Жэневе. У той жа год разам з Карлам Яльмарам Бранцінгам ён быў уганараваны Нобелеўскай прэміі міру «за прапаганду арбітражу як сродку вырашэння міжнародных канфліктаў». Нобелеўская лекцыя Лангэ была прысвечана інтэрнацыяналізму. Таксама ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Лігі Нацый, дзе з'яўляўся дэлегатам ад Нарвегіі.