Кузня з Клочкава
| Славутасць | |
| Кузня з вёскі Клочкава | |
|---|---|
| | |
| 53°49′46″ пн. ш. 27°22′21″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне |
Клочкава (першапачаткова), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту |
| Тып будынка | кузня |
| Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
| Дата пабудовы | 1919 год |
| Статус |
|
Кузня пачатку XX стагоддзя з в. Клочкава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1919 годзе Вялем Уладзімірам Антонавічам. Уладзімір Вяль нарадзіўся ў сям'і, дзе было шасцёра дзяцей. Зямлі на ўсіх не хапала, і бацька вырашыў навучаць сваіх малодшых сыноў рамяству. З 14 год Уладзімір Вяль вучыўся кавальству ў г. Смаргоні. У 1919 годзе на сямейнай радзе было вырашана пабудаваць сваю кузню. Яе паставілі каля дарогі на ўскрайку вёскі на спецыяльна выкупленым невялікім зямельным участку. Абсталяванне і інструменты набылі ў знаёмага каваля, мех і горан каваль зрабіў сам. Уладзімір Вяль працаваў на заказ, абслугоўваў вырабамі сваю і суседнія вёскі[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Кузня ўяўляе сабой невялікую зрубную пабудову, накрытую двухсхільнай цёсавай страхой з вільчыкавым бервяном. Франтон з дыляў, падлога земляная[1].

Унутранае абсталяванне кузні: злева размешчаны мех, па цэнтры — горан, справа пляцоўка для захоўвання драўніннага вуголля. Перад горанам стаіць дубовая калода з кавадлам. Для гартавання вырабаў выкарыстоўваюцца ночвы. Справа каля вакенца размешчаны слясарны варштат, на якім ляжаць інструменты і кавальскія вырабы. Побач з варштатам пастаўлена калода з вінтавымі абцугамі. Злева ад дзвярэй на сцяну прымацаваны свідравальны станок[2].
Зноскі
- 1 2 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- 1 2 КУЗНЯ З ВЁСКІ КЛАЧКОВА МАЛАДЗЕЧАНСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кузня з Клочкава- ГУМНО З ВЁСКІ ЛУЧНІКІ СЛУЦКАГА РАЁНА(недаступная спасылка)
- Кузня з Клочкава на сайце «Архіварта»
- З’явіліся ў 1919 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці
- Помнікі архітэктуры Мінскай вобласці
- Музеі Маладзечанскага раёна
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
- Гаспадарчыя пабудовы Беларусі
- З’явіліся ў XX стагоддзі
- Клочкава
- Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі
