Кузьма Гаўрылавіч Усцюгаў
Кузьма Гаўрылавіч Усцюгаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1996 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Кузьма Гаўрылавіч Усцюгаў (нар. 25 лістапада 1929, с. Глядзянскае, Прытабольны раён, Курганская вобласць, РСФСР — 1996) — расійскі і беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1948—1954 гадах вучыўся ў Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1954—1956 гадах працаваў архітэктарам, старэйшым архітэктарам у праектным інстытуце «Крайпраект»[1] у Барнауле[2]; у 1956 годзе інжынерам-архітэктарам інстытута «УНДІгідравугаль» у Новакузнецку; у 1956—1958 гадах старэйшым архітэктарам, кіраўніком брыгады Сібірскага філіяла «Дзіпрамез» ; у 1958—1962 гадах кіраўніком групы, галоўным архітэктарам праектаў, начальнікам архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўным інжынерам «Кузбасгарпраект»[1].
У 1962—1984 гадах працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект» кіраўніком АПМ, галоўным архітэктарам праектаў. У 1984—1989 гадах начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гомельскага аблвыканкама. З 1989 года зноў у «Гомельграмадзянпраекце», працаваў галоўным архітэктарам праектаў, у 1990—1992 — вядучым архітэктарам[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1962 года. Пражываў у г. Гомель[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджваўся граматамі інстытута, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966[2]/1970[1]), медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970)[1], бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за забудову і добраўпарадкаванне пасёлкаў Камунар Буда-Кашалёўскага (1976) і Крынічны (1987) Мазырскага раёнаў[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: жылыя дамы па праспекце Металургаў ; вытворчы корпус «Кузбасгарпраекта» ў Кемераве. Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Гомеля (1964), Мазыра, Рэчыцы, Рагачова, Чачэрска, Парычаў, Лельчыцаў, Нароўлі, Акцябрскага (1966—1984), аўтар праектаў забудовы пасёлкаў Уза і Дуравічы; прыбудовы да Хойніцкага райкама партыі; клуба са спартзалай у п. Акцябр Буда-Кашалёўскага раёна[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Устюгов Кузьма Гаврилович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г д Малков, И. Г. Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5
- ↑ Устюгов Кузьма Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Устюгов Кузьма Гаврилович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Устюгов Кузьма Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ва Уральскай вобласці (РСФСР)
- Памерлі ў 1996 годзе
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Расіі
- Нарадзіліся ў Курганскай вобласці