казахі (54,92%) рускія (40,10%) татары (1,43%)
Курчатаў (каз.: Курчатов) — горад абласнога падпарадкавання Абайскай вобласці Казахстана, размешчаны на левым беразе ракі Іртыш паміж гарадамі Семей і Паўладар. Былы цэнтр закрытага ў 1991 годзе Сяміпалацінскага ядзернага палігона. Названы ў гонар савецкага фізіка Ігара Курчатава, які бываў тут у працяглых працоўных камандзіроўках.