Кі-Уэст
Горад
Кі-Уэст
Key West
| ||||||||||||||||||||||||||
Кі-Уэ́ст (англ.: Key West) — горад на востраве Кі-Уэст і суседніх астравах Фларыда-Кіс на паўдні Фларыды (ЗША) ў акрузе Манро. Насельніцтва (2010 г.) - 24 649 чал. У Кі-Уэст знаходзіцца адна з найбуйнейшых баз ВМС ЗША.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Горад Кі-Уэст быў заснаваны ў 1822 г. як свабодны порт ЗША ў Фларыдскім праліве. Да сярэдзіны XX ст. ён з'яўляўся важным пасрэднікам у гандлі паміж ЗША і Кубай. Акрамя таго, Кі-Уэст з'яўляўся базай ВМС ЗША на поўдні, адыграў вызначальную ролю ў амерыканска-іспанскай вайне 1898 г. У 1845 - 1866 гг. была ўзведзена мясцовая крэпасць Закары Тэйлар, ператвораная ў нашы дні ў нацыянальны парк. У пачатку XX ст. ад Кі-Уэст да Маямі былі пракладзены чыгунка (працавала да 1935 г., пакуль не была ліквідавана пасля моцнага ўрагана) і шаша.
У Кі-Уэст некаторы час жылі і працавалі вядомыя амерыканскія пісьменнікі Эрнэст Хемінгуэй і Тэнесі Уільямс.
З канца 1930-ых гг. ваенная прысутнасць у Кі-Уэст паступова скарачалася. Але ўлады ЗША зноў звярнулі ўвагу на ваенную базу ў 1962 г. у сувязі з Крыбскім крызісам. Горад наведаў Прэзідэнт Джон Фіцджэральд Кенэдзі. У 1974 г. база ваенных субмарын была зачынена, аднак на суседнім востраве Бока-Чыка дзейнічае буйная база марскіх ваенна-паветраных сіл. У другой палове XX ст. Кі-Уэст ператварыўся ў папулярны напрамак для наведвання турыстамі.
"Рэспубліка Конч"
[правіць | правіць зыходнік]У 1982 г. у сувязі з пашыраным выкарыстаннем астравоў Фларыда-Кіс як прамежкавага цэнтра ў нелегальным гандлі наркотыкамі памежнікі ЗША арганізавалі блок-пост для праверкі прыватных транспартных сродкаў на наяўнасць наркатычных рэчываў. Аднак гэта замінала рух і стварала перашкоды для турыстаў. Пасля няўдалай спробы апратэставаць дзеянні памежнікаў у суддзе мэр Кі-Уэст у якасці сімвалічнага пратэста абвясціў 23 красавіка 1982 г. незалежную Рэспубліку Конч (ад англ.: conch — ракавіна), потым — вайну супраць ЗША і хуткую здачу ў палон.
Пасля заканчэння пратэстаў "Рэспубліка Конч" працягвае існаваць у выглядзе камерцыялізаванай турыстычнай забавы, гандлюе сувенірнымі пашпартамі і аўтамабільнымі рэгістрацыямі. "Рэспубліка" мае дробны штат "чыноўнікаў", гімн і сцяг.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Горад Кі-Уэст — папулярны турыстычны цэнтр ЗША. Найбольшую прыцягальнасць для наведвальнікаў маюць мясцовыя белыя пясчаныя пляжы і каралавы рыф. У Кі-Уэст арганізуюцца такія вядомыя штогадовыя мерапрыемствы, як рэгата, гей-прайд, угодкі Рэспублікі Конч і інш.
Найбольш славутыя мясціны:
- Музей мастацтва і гісторыі
- Марскі музей, у якім экспануюцца знаходкі на месцах караблекрушэнняў
- Дом Адзюбона з трапічнымі садамі
- Дом Хеменгуэя
- Дом Тэнесі Уільямса
- Батанічны сад
- Акварыум
- Аранжарэя
- Мемарыял ахвярам СНІД
- Знак "самы паўднёвы пункт ЗША"
- Стары порт і маяк 1847 г.
- Гістарычны нацыянальны парк "Крэпасць Закары Тэйлар"
-
Знак "самы паўднёвы пункт ЗША"
-
Дом Хеменгуэя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Гісторыя Кі-Уэст Архівавана 14 лютага 2015.
- Рэспубліка Конч
- Турыстычны даведнік
- ↑ а б http://www.cityofkeywest-fl.gov/392/Mayors-Office Праверана 9 верасня 2024.
- ↑ United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.