Гіжыцка
| Горад | |||||
| Гіжыцка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Giżycko | |||||
|
|||||
| 54°02′24″ пн. ш. 21°45′32″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Павет | Гіжыцкі | ||||
| Гміна | Гіжыцка | ||||
| Бурмістр | Войцех Караль Івашкевіч | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1437 | ||||
| Плошча | 13,72 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 116 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 29 642 чалавек (2017) | ||||
| Шчыльнасць | 2160 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 87 | ||||
| Паштовы індэкс | 11-500 | ||||
| TERC | 2806011 | ||||
| Іншае | |||||
| SIMC | 0977692 | ||||
| gizycko.pl (польск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Гіжыцка[1] (польск.: Giżycko) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Гіжыцкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба гарадской гміны Гіжыцка. Займае плошчу 13,72 км². Насельніцтва 29 642 чал. (на 2017).
Гіжыцка часта называюць сталіцай паруснага спорту ў Польшчы. Горад з’яўляецца адным з галоўных рачных партоў у рэгіёне Мазуры і адным з нацыянальных цэнтраў актыўнага турызму і адпачынку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На падставе Таруньскага міру гэты рэгіён станавіўся часткай Польскага каралеўства як леннае валоданне Тэўтонскага ордэна. У 1525 г. вялікі магістр Альбрэхт Гогенцолерн секулярызаваў ордэн, прыняў пратэстантызм і ўсталяваў у Прусіі свецкую дзяржаву, звязаную леннай залежнасцю ад Польскага каралеўства. Мясцовы замак стаў рэзідэнцыяй княжых старастаў.
Афіцыйная гісторыя горада пачынаецца ў другой палове XVI ст., калі герцаг Прусіі Альбрэхт Фрыдрых Гогенцолерн-Ансбах выдаў першы прывілей, якім узвысіў паселішча над возерам Лёвэнцін (сучаснае Негоцін) да статуса горада.
У адпаведнасці з палажэннямі Велаўска-Быдгашцкіх трактатаў у 1657 г. Польшча страціла ўладу над рэгіёнам, і горад з тых часоў быў часткай брадэнбургска-прускай дзяржавы, ператворанай у 1701 г. у каралеўства Прусія.
20 мая 1945 г. савецкая ваенная камендатура перадала ўпраўленне горадам і акругай уладам ПНР. Першая група польскіх перасяленцаў прыбыла ў горад 5 лютага 1945 г. з Беластока. Пазней пачалі масава прыбываць з усходу асобы польскага паходжання з Віленскага ваяводства і іншых страчаных Польшай на карысць СССР тэрыторый міжваенных польскіх ваяводстваў. Горад таксама засялілі прыезджыя з цэнтральных рэгіёнаў Польшчы і насельніцтва ўкраінскага паходжання, пераселенае з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў у рамках акцыі «Вісла».
Адначасова ў 1946 г. пачалася акцыя перасялення мясцовага насельніцтва нямецкага паходжання на захад за раку Одру. Тыя з мазураў, якія не хацелі прызнаць сваё польскае паходжанне і згадзіцца на спольшчванне прозвішчаў і імёнаў, вымушаныя былі эміграваць. З часам, за некалькі хваляў, гэта прывяло да амаль поўнай эміграцыі мазураў ў Германію. У пачатку 1946 г. горад меў насельніцтва ў 4534 чал., і гэтая лічба хутка павялічвалася.