Леанід Уласавіч Рачкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Леанід Рачкоў)
Jump to navigation Jump to search
Леанід Уласавіч Рачкоў
 
Дзейнасць дыпламат, палітык
Нараджэнне 29 сакавіка 1946(1946-03-29) (73 гады)

Леанід Уласавіч Рачкоў (29 сакавіка 1946) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, вышэйшую школу КДБ СССР, правазнаўца. Палкоўнік. Працаваў слесарам, памочнікам майстра, інжынерам Баранавіцкага баваўнянага камбіната. З 1974 года ў органах КДБ: намеснік начальніка Пінскага гарадскога аддзела УКДБ, начальнік Баранавіцкага гарадскога аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці. У 1984—1987 гадах праходзіў службу ў Афганістане.

4 лютага 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран [1], адстаўлены быў 10 чэрвеня 2008 г.[2]. Дадаткова, з 11 снежня 2000 года фармальна да 10 лістапада 2003 года быў паслом у Туркменскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (яго пераемнік, Юрый Малумаў, прызначаны быў афіцыйна ўжо 10 кастрычніка 2003 г.) [3][4].

5 мая 1999 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 1998 г. № 60 «О назначении Л. В. Рачкова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Исламской Республике Иран и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (руск.) 
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 10 июня 2008 г. № 318 «Об освобождении Л. В. Рачкова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Исламской Республике Иран» (руск.) 
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 11 декабря 2000 г. № 665 «О назначении Л. В. Рачкова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Туркменистане» (руск.) 
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2003 г. № 490 «Об освобождении Л. В. Рачкова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Туркменистане по совместительству» (руск.) 
  5. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 5 мая 1999 г. № 123-ПСР «О награждении С. Н. Говорушкина, В. Д. Егорова, С. Г. Шпакова, Н. Ф. Котенко, А. Е. Малаховского, Л. В. Рачкова Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (руск.)