Лезнявіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лезняві́цкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Дзятлаўскі раён
Уключаў 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лезнявічы
Дата ўтварэння 21 красавіка 1977
Дата скасавання 20 мая 1991

Лезняві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лезнявічы.

Утвораны 21 красавіка 1977 года ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР у складзе 12 населеных пунктаў, якія раней уваходзілі ў склад Таркачоўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Барышына, Зарой, Кузьмічы, Лапушна, Лезнявічы, Уланаўшчына і Чудоўшчына) і Данілавіцкага (5 населеных пунктаў: вёскі Еленка, Карыца 2, Касцюкі, Навасады і Стараельня) сельсаветаў[1]. 20 мая 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Данілавіцкага сельсавета.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.