Перайсці да зместу

Дзянісаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзянісаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзянісава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 снежня 2003
Насельніцтва
  • 2 061 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 4

Дзяні́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзянісава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Падвялікаўскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Падвялікае. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Слонімскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 28 сакавіка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзянісава, сельсавет перайменаваны ў Дзянісаўскі. 19 жніўня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Казлоўшчынскага пассавета перададзены 16 населеных пунктаў (вёскі Амбражылевічы, Ананічы, Бяніцкаўшчына, Доўбневічы, Драбавічы, Колкі, Куцкі, Маськаўцы, Нянадавічы, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрэндзевічы і Хамічы)[1]. У 1986 годзе скасавана вёска Бяніцкаўшчына (уключана ў склад гарадскога пасёлка Казлоўшчына)[2]. Скасаваны 30 снежня 2003 года, тэрыторыя далучана да Казлоўшчынскага пассавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў: Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы і Чарлёнка.

  1. ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
  2. ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  3. ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2003 г. № 40 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.