Роберт Бэкан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Роберт Бэкан
англ.: Robert Bacon
Bacon, Robert.jpg
сцяг
39-ы Дзяржсакратар ЗША
сцяг
27 студзеня 1909 — 4 сакавіка 1909
Прэзідэнт: Тэадор Рузвельт
Папярэднік: Эліу Рут
Пераемнік: Філандэр Нокс
сцяг
Пасол ЗША ў Францыі
сцяг
 
Партыя: Рэспубліканская
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, American football player, палітык, бізнесмэн
Член у:
Веравызнанне: прэсвітэрыянства
Нараджэнне: 5 ліпеня 1860(1860-07-05)[2][3][3]
Смерць: 29 мая 1919(1919-05-29)[2][3][3] (58 гадоў)
Пахаванне:

Роберт Бэкан (англ.: Robert Bacon; 5 ліпеня 1860 — 29 мая 1919) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 39-й Дзяржсакратар ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Роберт Бэкан нарадзіўся у Ямайка Плейн, Масачусэтс. Яго бацькамі былі Уільям Бенджамін Бэкан і Эмілі Кросбі Лоў. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, дзе быў членам A.D. Club і Delta Kappa Epsilon. 10 кастрычніка 1883 ажаніўся на Марце Волдрон Коудин. У іх нарадзілася чатыры дзіцяці: Роберт Лоў Бэкан, Гаспар Гризвольд Бэкан, Эліёт Коудин Бэкан і Марта Беатрыкс Бэкан, якая выйшла замуж за Джорджа Уітні (1885—1963). Іх сын Роберт быў членам Палаты прадстаўнікоў, Гаспар старшынёй Сената Масачусеца і віцэ-губернатарам.

З 1894 года пачаў працаваць у J.P. Morgan & Co. Разам з Джонам Морганам удзельнічаў у фарміраванні U.S. Steel і Northern Securities Company. Пакінуў кампанію ў 1903 годзе з-за нервовага перанапружання.

5 верасня 1905 прэзідэнт Тэадор Рузвельт прызначыў Бэкана, свайго сябра па Гарварду, намеснікам Дзяржсакратара ЗША Эліу Рута, месца якой 27 студзеня 1909 ён і заняў. На гэтай пасадзе Бэкан удзельнічаў у распрацоўцы пагаднення з Калумбіяй і Панамай аб Панамскім канале. Сышоў у адстаўку 4 сакавіка 1909 года.

У 1909—1912 працаваў амбасадарам ЗША ў Францыі. Пасля сыходу з гэтай пасады быў прызначаны ў штаб Джона Першынгі.

У жніўня 1914 года Бэкан адправіўся на Заходні фронт Першай сусветнай вайны, дзе дапамагаў частках амерыканскіх аўтамабіляў хуткай дапамогі. У 1915 выйшла ў свет яго кніга «Лепшыя адносіны з нашымі лацінаамерыканскімі суседзямі». У 1917 годзе атрымаў званне маёра, а ў наступным годзе прызначаны Першынгі кіраўніком амерыканскай ваеннай місіі ў брытанскай Стаўцы.

29 мая 1919 Роберт Бэкан памёр ад заражэння крыві пасля таго, як яму выдалілі мастоидит.

Зноскі

  1. https://archive.org/details/storyofamericanl00whearich
  2. 2,0 2,1 Robert Bacon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Robert Bacon // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.