Леў Яфімавіч Маневіч
Леў Яфімавіч Маневіч | |
---|---|
руск.: Лев Ефи́мович Мане́вич | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1945[2] (46 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў Яфімавіч Маневіч (20 жніўня 1898, Чавусы, Магілёўская вобласць — 9 мая 1945) — савецкі ваенны разведчык, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачага. Член КПСС з 1918 года. У 1906 годзе паехаў да брата ў Швейцарыю, вучыўся ў політэхнічным каледжы. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года вярнуўся на радзіму, быў прызваны ў армію, з красавіка 1918 года ў Чырвонай Арміі.
Скончыў Вышэйшую школу штабной службы камсаставу РСЧА (1921), Ваенную акадэмію РСЧА (1924), вучыўся ў Ваенна-Паветранай акадэміі імя Жукоўскага. Служыў у Разведупраўленні РСЧА.
З сярэдзіны 1920-х гадоў перыядычна працаваў за мяжой, дзе выявіліся яго выдатныя якасці (псеўданім Эцьен, Конрад Кёртнер, Старасцін).
12.12.1936 года арыштаваны італьянскімі фашыстамі, асуджаны да 12 гадоў зняволення, якое адбываў у турмах і канцлагерах. У 1943 годзе перададзены гітлераўцам, прайшоў канцлагеры Маўтхаўзен, Мельк, Эбензе. Адзін з арганізатараў падполля, кіраўнік падпольнай арганізацыі ў канцлагеры Эбензе (Аўстрыя). Вызвалены амерыканскімі войскамі 6.05.1945 года. Цяжка хворы на сухоты Л. Я. Маневіч памёр. 9 мая 1945 года, пахаваны ў горадзе Лінц (Аўстрыя).
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20.02.1965 года. У Чавусах яго імем названа вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Маневич Лев Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Маневич Лев Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 77. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мане́віч Леў Яфімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 462. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Их именами названы: Энцикл. справочник — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 397—398. (руск.)