Лотвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лотвіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Баранавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Лотвічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 лістапада 1959

Ло́твіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Лотвічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 17 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Палонкаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.