Балабанавіцкі сельсавет
Выгляд
Балабанавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Баранавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Балабановічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 лістапада 1959 |
Балабанавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Балабановічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 8 сакавіка 1956 года ў склад горада Баранавічы ўключаны вёскі Свяцілавічы і Храсты[1]. 17 лістапада 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Палонкаўскага сельсавета[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёсак Свяцілавічы і Храсты Новамышскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскую мяжу горада Баранавічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.