Петкавіцкі сельсавет
Петкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Петкавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 612 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Пе́ткавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Петкавічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Галынкаўскі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Галынка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Савічы, сельсавет перайменаваны ў Савіцкі сельсавет. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. 21 ліпеня 1986 года сельсавет перайменаваны ў Петкавіцкі, яго цэнтр перанесены ў вёску Петкавічы.
26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь, Петкавічы і Родкавічы былі далучаны да Крошынскага сельсавета[1].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 612 чалавек[2], з іх 66,7 % — беларусы, 30,9 % — палякі[3].
Зноскі
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.