Мядзеневіцкі сельсавет
Мядзеневіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў (2009) |
Адміністрацыйны цэнтр |
Мядзеневічы (1940—1974) Арабаўшчына (1974—1986) Стайкі (1987—2013) |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 19 студзеня 1987 |
Дата скасавання |
19 мая 1986, 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 671 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Мядзе́невіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Стайкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Мядзеневічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 27 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Арабаўшчына. 19 мая 1986 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага пассавета і Крошынскага сельсавета.
19 студзеня 1987 года Мядзеневіцкі сельсавет адноўлены з цэнтрам у вёсцы Стайкі. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны і ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы былі далучаны да Сталовіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавек[3], з іх 92,1 % — беларусы, 5,2 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ МЯДЗЕНЕВІЧЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 64
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.