Каўпеніцкі сельсавет
Каўпеніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малая Каўпеніца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 2013 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Каўпе́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малая Каўпеніца.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы і Якімавічы (Баранавіцкі раён)Якімавічы)[1]. У 1970 годзе скасаваны вёскі Гірчыцы (злілася з вёскай Новы Свет), Адахаўшчына II (злілася з вёскай Якімавічы) і Адахаўшчына III (злілася з вёскай Гірава)[2]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключана вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца[3]. 29 жніўня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў скасавана вёска Анісімавічы[4]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Крошынскага (вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы) і Сталовіцкага (вёскі Антонава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет) сельсаветаў[5].
Склад[правіць | правіць зыходнік]
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак[6]:
Населены пункт | SOATO | Каардынаты |
---|---|---|
вёска Адахаўшчына | 1 204 826 001 | 53°09′12″ пн. ш. 26°09′13″ у. д.HGЯO |
вёска Антанова | 1 204 826 011 | 53°09′51″ пн. ш. 25°58′29″ у. д.HGЯO |
вёска Вялікая Каўпеніца | 1 204 826 016 | 53°09′44″ пн. ш. 26°02′14″ у. д.HGЯO |
вёска Гірава | 1 204 826 021 | 53°07′43″ пн. ш. 26°05′54″ у. д.HGЯO |
вёска Дубава | 1 204 826 026 | 53°09′23″ пн. ш. 26°06′33″ у. д.HGЯO |
вёска Заброддзе | 1 204 826 031 | 53°08′56″ пн. ш. 26°08′34″ у. д.HGЯO |
вёска Лаўрынавічы | 1 204 826 036 | 53°09′08″ пн. ш. 26°07′49″ у. д.HGЯO |
вёска Малая Каўпеніца | 1 204 826 041 | 53°10′30″ пн. ш. 26°01′39″ у. д.HGЯO |
вёска Новы Свет | 1 204 826 046 | 53°10′54″ пн. ш. 26°03′37″ у. д.HGЯO |
вёска Якімавічы | 1 204 826 051 | 53°09′59″ пн. ш. 26°08′33″ у. д.HGЯO |
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 27 лютага 1978 г. № 150 // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29 августа 2012 г. № 124 Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.
- ↑ Дадзеныя на 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.