Перайсці да зместу

Велікалуцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікалуцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Русіно
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 281
Плошча 84,2 км²
Вялікалуцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Велікалу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Русіно (да 2019 г. вёска Вялікія Лукі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР быў утвораны Лукаўскі сельсавет. Цэнтр — вёска Вялікія Лукі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 20 мая 1957 года ў склад Уцёскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Багушы, Млынок і Рагозніца)[2]. 17 лістапада 1959 года сельсавет быў перайменаваны ў Велікалуцкі сельсавет. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Грабавец, Капані, Крыжыкі і Русіно)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[4]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнікла вёска Крынкі[5]. 2 жніўня 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Русіно[6].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 7 вёсак[7]:

Населены пункт Статус SOATO Каардынаты
Вялікія Лукі вёска 1 204 804 011 53°00′23″ пн. ш. 26°02′44″ у. д.HGЯO
Грабавец вёска 1 204 804 016 53°05′17″ пн. ш. 26°03′07″ у. д.HGЯO
Кабушкіна пасёлак 1 204 804 021 53°02′43″ пн. ш. 26°04′28″ у. д.HGЯO
Капані вёска 1 204 804 026 53°05′05″ пн. ш. 26°04′01″ у. д.HGЯO
Крыжыкі вёска 1 204 804 031 53°03′55″ пн. ш. 26°03′46″ у. д.HGЯO
Малыя Лукі вёска 1 204 804 041 53°01′16″ пн. ш. 26°03′06″ у. д.HGЯO
Новыя Лукі вёска 1 204 804 046 53°01′41″ пн. ш. 26°03′59″ у. д.HGЯO
Русіно аграгарадок 1 204 804 051 53°05′03″ пн. ш. 26°05′31″ у. д.HGЯO
Янова вёска 1 204 804 056 53°06′49″ пн. ш. 26°04′26″ у. д.HGЯO

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2362 чалавекі[8], з іх 86,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 3,3 % — палякі, 2,9 % — цыганы, 0,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 2281 чалавек[10].

Зноскі

  1. ВЯЛІКІЯ ЛУКІ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. С. 35
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474)
  6. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 2 августа 2019 г. № 79 О переносе административного центра Великолукского сельсовета Барановичского района
  7. Дадзеныя ад 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]