Навасёлкаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)

From Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навасёлкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 47 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 560
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2155
Код аўтам. нумароў 2

Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Навасёлкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Савіцкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Савічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Груздаўскага сельсавета. 17 мая 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукашова, сельсавет перайменаваны ў Лукашоўскі сельсавет. 27 верасня 1991 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў, наўзамен з Юнкаўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1560 чалавек[1], з іх 89,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — палякі[2].

Зноскі

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.