Любань (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Любань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
32
Насельніцтва
58 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Любань на карце Беларусі ±
Любань (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Любань (Буда-Кашалёўскі раён)
Любань (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Любань (Буда-Кашалёўскі раён)

Люба́нь[1] (трансліт.: Liubań, руск.: Любань) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 26 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 74 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, далей па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самуйлова, валоданне памешчыка Варварына. У 1886 годзе размяшчаліся Свята-Нікалаеўская царква, хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 693 дзесяцін зямлі, царква, школа, у Гарадзецкай воласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ілліча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 год — 87 жыхароў.
  • 1858 год — 128 жыхароў.
  • 1886 год — 17 двароў 134 жыхара.
  • 1897 год — 31 двор, 215 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 33 двары, 386 жыхароў.
  • 1959 год — 235 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]