Галавачы (Буда-Кашалёўскі раён)
Вёска
Галавачы
|
Галавачы́[1] (трансліт.: Halavačy, руск.: Головачи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 24 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 72 км ад Гомеля.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На поўначы рака Чачора (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Побач шаша Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Маёнтак Галавлі аб'ядналі ў 1765 годзе 2 вёскі з 15 гаспадаркамі. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1845 годзе дзейнічал піцейны дом. У 1850 годзе ўласнасць казны. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў валоданні Я. Весялоўскай. У 1880 годзе ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 647 дзесяцін зямлі.
У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чачора» (цэнтр — вёска Саўгасная).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 12 двароў 110 жыхароў.
- 1886 год — 53 двары, 312 жыхароў.
- 1897 год — 73 двары, 483 жыхара (паводле перапісу).
- 1909 год — 93 двары, 555 жыхароў.
- 1959 год — 323 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- В. Б. Сідоркін — белорусскі мастак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0