Любоў Уладзіміраўна Хатылёва
Любоў Уладзіміраўна Хатылёва | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 2024[1] (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык, палітык |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | Інстытут біялогіі АН БССР, Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ |
Альма-матар | Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія |
Прэміі | |
Узнагароды |
Любоў Уладзіміраўна Хатылёва[2] (12 сакавіка 1928, Гомель, Гомельская акруга — 22 верасня 2024[1]) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 сакавіка 1928 года ў Гомелі.
Сярэднюю адукацыю атрымала ў горадзе Кінель Куйбышаўскай вобласці РСФСР. Там жа ў 1944 годзе паступіла на вучобу ў сельскагаспадарчы інстытут. З 1946 года працягвала навучанне ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, які скончыла ў 1948 годзе. Скончыла аспірантуру на кафедры генетыкі Маскоўскага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і абараніла дысертацыю на званне кандыдата біялагічных навук. З 1955 года працавала ў Акадэміі навук БССР: у 1955—1963 гг. — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялогіі, з 1965 года — старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі, з 1971 года — дырэктар, з 1994 года — ганаровы дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі[3]. Адначасова ў 1992—1997 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, у 1997—2002 гадах — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, з 2002 года — загадчык лабараторыяй Інстытута генетыкі і цыталогіі, потым — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі функцыянальнай генетыкі раслін[3].
Памерла 22 верасня 2024 года.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Л. У. Хатылёвай належаць навуковы працы па праблемах гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, пытаннях матэматычнай генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін і жывёл. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга»[3].
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 18 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў Рэспублікі Беларусь[3]. Сярод апублікаванага:
- Селекция гибридной кукурузы. Мн.: Наука и техника, 1965.
- Взаимодействие генотипа и среды: (Методы оценки). Мн.: Наука и техника, 1982 (разам з Л. А. Таруцінай).
- Генотип и среда в селекции растений. Мн.: Наука и техника, 1989 (разам з А. У. Кільчэўскім);
- Взаимодействие генов при гетерозисе. Мн.: Наука и техника, 1990 (разам з Л. А. Таруцінай).
- Экологическая генетика растений. Мн.: Тэхналогія, 1997 (А. У. Кільчэўскім).
- Взаимодействие генотипа и среды: (методы оценки) / АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров, (1982);
- Генетика люпина: (генетич. предпосылки использ. гетерозиса) / АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров (1988).
- Проблемы цитоплазматической мужской стерильности у растений / А. Н. Палилова, Т. Данков, Н. В. Турбин и др.; науч. ред.: Л. В. Хотылева. АН БССР, Ин-т генетики и цитологии [и др.]. — Мн.: Наука и техника, 1988.
- Биоэнергетические процессы при гетерозисе / Л. В. Хотылева, А. Н. Разумович, В. В. Титок и др.; Акад. наук БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі таварыстваў генетыкаў і селекцыянераў краін СНД, прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, член Прэзідыума НАН Беларусі, член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, член праўлення ISSEP, кіраўнік секцыі біялагічных навук Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў[3].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Францыска Скарыны
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» і інш.
- Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі (1984)
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — за цыкл прац «Распрацоўка прынцыпаў і метадаў экалагічнай селекцыі раслін» (1999)
- Прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук імя акадэміка В. А. Капцюга (2006)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Национальная академия наук Беларуси Праверана 24 верасня 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16.
- ↑ а б в г д Хотылёва Любовь Владимировна (руск.) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 561.
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 738. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Любовь Владимировна Хотылева / сост. : В. В. Титок [и др.]; под ред. И. Д. Волотовского, А. В. Кильчевского, Н. А. Картеля. — Минск : Беларус. навука, 2013. — 173 с. — (Биобиблиография ученых Беларуси). ISBN 978-985-08-1535-4.
- Любовь Владимировна Хотылева: (к юбилею) / Л. М. Сущеня [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — 2008. ― № 2. ― С. 115―117.
- Памяти академика Любови Владимировны Хотылёвой // Навука. — 2024. ― 1 кастрычніка. ― С. 7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хотылёва Любовь Владимировна // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі (руск.)
- Профіль Л. У. Хатылёвай на сайце НАН Беларусі (руск.)
- Любоў Уладзіміраўна Хатылёва ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Хотылёва Любовь Владимировна // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Дактары біялагічных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Генетыкі СССР
- Генетыкі Беларусі