Перайсці да зместу

Мікалай Васілевіч Турбін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васілевіч Турбін
Дата нараджэння 3 (16) снежня 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1998(1998-07-22) (85 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Любоў Мікалаеўна Турбіна[d]
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера генетык[d] і селекцыянер[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1943), акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1948) і акадэмік УАСГНІЛ[d] (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Барыс Аляксандравіч Келер[d]
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Мікалай Васілевіч Турбі́н[2] (руск.: Николай Васильевич Турбин; 3 снежня 1912 — 22 ліпеня 1998) — вучоны, генетык і селекцыянер, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1948), акадэмік Акадэміі навук БССР (1948), акадэмік УАСГНІЛ (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).

Нарадзіўся ў сяле Тума Касімаўскага павета Разанскай губерні (сучасны гарадскі пасёлак у Клепікаўскім раёне Разанскай вобласці Расіі). Скончыў дзесяцігадовую школу ў Туме[3]. У 1935 годзе скончыў агранамічны факультэт Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута і застаўся ў ім у аспірантуры пры кафедры генетыкі і селекцыі[4]. Адначасова працаваў абласным аграномам Камісіі па вызначэнню ўраджайнасці Савета Народных Камісараў СССР у Варонежы[3]. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Структура урожая сортов яровой пшеницы» і быў запрошаны на пасаду дацэнта кафедры генетыкі і селекцыі Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута[3]. У 1939 годзе быў залічаны ў дактарантуру пры Акадэміі навук СССР, якую праходзіў у лабараторыі экалогіі раслін пад кіраўніцтвам акадэміка Б. А. Келера і ў 1942 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Вегетативное расщепление растительных гибридов»[3]. У гэты час М. В. Турбін праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, курсант ваенна-медыцынскага вучылішча ў Ашхабадзе[3]. У 1943—1944 гадах загадваў аддзелам у Батанічным садзе Акадэміі навук СССР у Маскве і адначасова прафесар Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута.

У 1945—1953 гадах М. В. Турбін загадчык і прафесар (з 1948 года) кафедры генетыкі раслін Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1948 па 1951 год — дэкан біёлага-глебавага факультэта і дырэктар Біялагічнага навукова-даследчага інстытута[5] ў Пецяргофе.

З 1953 года М. В. Турбін у Мінску. Абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1953—1963 гадах на пасадзе дырэктара Інстытута біялогіі, у 1965—1971 гадах — дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі. Адначасова ў 1953—1967[3] гадах — загадчык кафедры дарвінізма і генетыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5].

У 1967 годзе абраны акадэмікам УАСГНІЛ. З 1968 года — акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1974—1980 гадах М. В. Турбін дырэктар створанага ім Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута прыкладной малекулярнай біялогіі і генетыкі. У апошнія гады жыцця на пасадзе загадчыка лабараторыі генетыкі і фізіялогіі прадукцыйнасці Маскоўскага аддзялення[3] Усесаюзнага навукова даследчага інстытута раслінаводства імя М. І. Вавілава.

Памёр М. В. Турбін 22 ліпеня 1998 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках[5].

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў канцэпцыі і праблемы гетэрозісу, выкарыстання генезісу ў селекцыі паліплоідных гібрыдаў цукровых буракоў. Усталяваў, што генетыка раслін звязана з дэфектамі ў структуры і функцыі мітахондрый у стэрыльных ліній. Атрымаў практычна важныя падыходы па генетыцы і селекцыі трыцікале. Эксперыментальна даказаў магчымасць міжвідавых скрыжаванняў пшаніцы. Даследаваў біяхімічную генетыку алкалоіднасці ў лубіне. Апублікаваў шэраг прац па тэорыі відаўтварэння, філасофскім пытаннях генетыкі, выкарыстанню прынцыпаў кібернетыкі ў генетычных даследаваннях.

Пад кіраўніцтвам М. В. турбіна абаронены 18 доктарскіх і больш за 40 кандыдацкіх дысертацый[5].

Быў членам Міжнароднай генетычнай федэрацыі, замежным членам Шведскага таварыства селекцыянераў і насенняводаў[5]. У 1972 годзе абраны прэзідэнтам Усесаюзнага таварыства генетыкаў і селекцыянераў[5]. Неаднаразова чытаў лекцыі ў Канадзе і Вялікабрытаніі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Zeitschrift fur Pflanzenzuchtung», камісіі па Ленінскім і Дзяржаўным прэміям пры Савеце Міністраў СССР, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі[5].

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сярод апублікаванага:

  • Творцы новых растений: (И. В. Мичурин и Т. Д. Лысенко): Стеногр. лекций, прочит. проф. Н. В. Турбиным в лектории по естеств.-науч. вопросам при Рамен. горкоме ВЛКСМ / Отдел пропаганды и агитации Центр. ком. ВЛКСМ. — М.: изд-во и ф-ка юнош. книги изд-ва «Мол. гвардия», 1945. — 46 с., включ. 2 с. обл.: портр.; 20 см.
  • Генетика с основами селекции: [Учебник для гос. ун-тов]. — Москва: Советская наука, 1950. — 392 с.
  • Экспериментальная полиплоидия и гетерозис у сахарной свеклы. — Мн., 1972 (у сааўтарстве)
  • Генетические основы цитоплазматической стерильности у растений. — Мн., 1975. (разам з Г. М. Палілавай)
  • Генетические основы цитоплазматической стерильности у растений. — Мн., 1975 (у сааўтарстве)
  • Периодический отбор в селекции растений. — Мн., 1976 (у сааўтарстве)
  • Проблемы цитоплазматической мужской стерильности у растений / А. Н. Палилова, Т. Данков, Н. В. Турбин и др. ; науч. ред.: Л. В. Хотылева АН БССР, Ин-т генетики и цитологии [и др.]. — Минск: Наука и техника, 1988.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года за цыкл прац «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін»[6].

31 кастрычніка 2013 года на фасадзе дома (Цвярская вуліца, дом 9/17, збудаванне 1), у якім у 1971—1998 гадах жыў М. В. Турбін, у Цвярскім раёне Масквы адкрыта мемарыяльная дошка[7].

Зноскі