Перайсці да зместу

Людміла Рыгораўна Машчэнская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Рыгораўна Машчэнская
Дата нараджэння 29 мая 1937(1937-05-29) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Людміла Рыгораўна Машчэнская (нар. 29 мая 1937, в. Іванаўскае, Істрынскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1992), дацэнт (1984), прафесар.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1960; аспірантура, 1968).

Працавала ў школах в. Ждановічы (Мінскі раён) і г. Мінска (з 1960, выхавацель, настаўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1969, філалагічны факультэт, кафедра рускай мовы, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка; гісторыя беларускай і рускай моў; гісторыя іменнага словаўтварэння; сучасныя праблемы беларуска-рускага білінгвізму ў галіне марфалогіі; стылістыка і структура мастацкага тэксту.

  • Система склонения имен существительных в старобелорусском языке XVI в. (на материале памятников повествовательного жанра) : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Л. Г. Мощенская. ― Минск, 1969.

Зноскі

  • Мощенская Людмила Григорьевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 240.
  • Германовіч І. К. Машчэнская Людміла Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 236. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Машчэнская Людміла Рыгораўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 190.
  • Людміла Рыгораўна Машчэнская // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1997. — № 2. — С. 80.