Любоў Абрамаўна Нардштэйн
Любоў Абрамаўна Нардштэйн | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Любоў Абрамаўна Нардштэйн (нар. 31 ліпеня 1942, г. Іркуцк) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Абрам Нардштэйн паходзіў з мястэчка Усвяты. Ён хацеў скончыць УДІК або стаць архітэктарам, але праз хваробу вачэй змяніў планы, падаўшы дакументы ў інстытут чыгуначнага транспарту. У Маскве ён пазнаёміўся з Т. І. Несцеравай, маці Любові, якая прыехала з Падмаскоўя паступаць у педагагічны інстытут[1].
Пасля Вялікай Айчыннай вайны бацькоў накіравалі спачатку ў г. Гродна, а затым у г. Баранавічы. У 1952 г. сям’я пераехала ў г. Мінск. Любоў Нардштэйн вучылася ў чыгуначнай школе № 26, дзе настаўнік малявання В. Вярсоцкі арганізаваў мастацкую студыю[1].
Скончыла ў 1960 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ. Студэнткай выязджала на практыку ў Маскву, Кіеў, Ленінград, ездзіла на эцюды паводле гарадоў «Залатога кольца», у Пскоў, Ноўгарад, дзе шмат малявалі[1]. Працавала ў праектных інстытутах «Белкамунпраект», «БелНДІдзіпрасельбуд» пад кіраўніцтвам мэтраў архітэктуры Г. Заборскага, Г. Бяганскай, Ю. Патапава (з 1980 — галоўны архітэктар праектаў). З 1990 года — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[2].
Член Саюза архітэктараў з 1969 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак, гасцініца на 50 месцаў у пас. Крупіца Мінскага раёна (1973, у суаўтарстве), экалагічны цэнтр пас. Домжарыцы Лепельскага раёна (1974—1976, у суаўтарстве), эксперыментальныя жылыя дамы для Мінскага цяплічнага камбіната ў пас. Замасточча Мінскага раёна (1976—1977, у суаўтарстве), тыпавы праект школы на 320 месцаў (1982), навучальна-выхаваўчы цэнтр ВА «Нафтан» у пас. Міжрэчча (2002, у суаўтарстве), сацыяльна-бытавы цэнтр пас. Міжрэчча Полацкага раёна (2002, у суаўтарстве)[2]. Займалася тыпавым і эксперыментальным праектаваннем жылых і грамадскіх будынкаў, школ, дзіцячых садоў, малых архітэктурных формаў, у калгасах «Савецкая Беларусь», «Новы быт», жылыя дамы і клуб у калгасе «Прагрэс» і інш. (1966—1970), у Бярэзінскім біясферным запаведніку (1973—1986), генплан і жылая забудова паляўнічай гаспадаркі «Белавежская пушча» (1973—1978). Працуе ў вобласці ландшафтнай архітэктуры і добраўпарадкавання, у т.л. займалася праектаваннем комплексу паркаў у г. Віцебску, добраўпарадкаваннем пас. Каменюкі ў Белавежскай пушчы і інш[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дыплом Усесаюзнага агляду-конкурсу творчых дасягненняў савецкай архітэктуры за жылы дом у саўгасе «Мінскі» (1973-74), сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1980).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае брата мастака Рыгора Абрамавіча Несцерава[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Снежная королева белорусской архитектуры
- ↑ а б Нордштейн Любовь Абрамовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нордштейн Любовь Абрамовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нордштейн Любовь Абрамовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцку
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белкамунпраекта
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя