Любоў Дзмітрыеўна Усава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Л. Усава)
Jump to navigation Jump to search
Любоў Дзмітрыеўна Усава
Дата нараджэння: 6 верасня 1921(1921-09-06) (97 гадоў)
Месца нараджэння:
Муж: Васіль Іосіфавіч Герашчанка
Дзеці: Дзмітрый Васілевіч Герашчанка
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Месца працы:
Працаваў у гарадах: Мінск
Архітэктурны стыль: Сталінскі ампір
Найважнейшыя пабудовы: Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача
Палац піянераў
Будынак абкама КПБ
Галоўны корпус БПІ
Вароты Мінска
Сквер Траецкая гара
Парк Перамогі
Горадабудаўнічыя праекты: Водна-зялёны дыяметр Мінска
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Любоў Дзмітрыеўна Усава на Вікісховішчы

Любоў Дзмітрыеўна Усава (6 верасня 1921, Іркуцк, Іркуцкая губерня РСФСР) — савецкі беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Іркуцку 6 верасня 1921 года ў сям’і служачых. У 1930-я яе сям’я пераехала ў Маскву, дзе Любоў пасля заканчэння школы паступіла ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце, назад вярнулася толькі ў 1945 годзе. Абараніла ў 1947 з адрозненнем дыпломны праект, пасля чаго была размеркавана на працу ў Мінск ў архітэктурна-планіровачную майстэрню пры Мінгарвыканкаме, дзе працаваў яе муж Васіль Іосіфавіч Герашчанка[1]. З 1953 у Мінгарпраекце, з 1960 у інстытуце «Мінскпраект»[2].

Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў (1952), Тэатра юнага гледача (1956), абкам (цяпер тут размяшчаецца Выканаўчы камітэт СНД) і гаркам КПБ (1954; усе з А. Воінавым), жылыя дамы на Прывакзальнай плошчы (1960; сумесна з мужам), галоўны корпус БПІ (1950, у сааўтарстве з з Л. Рымінскім), інтэрнаты (1955), бібліятэчны і спартыўны карпусы БПІ (1967), Рэспубліканскі Дом юнага тэхніка па вул. Першамайскай (1968)[2]. Выканала шэраг прац па прывязцы і рэканструкцыі школ, дзіцячых садоў, праектавала жылыя дамы для рабочых Мотавелазавода, жылыя кварталы заводаў электрашчытоў і запчастак[1]

Удзельнічала ў стварэнні сквера ля тэатра оперы і балета, парку Перамогі.

Займалася рэканструкцыяй дзіцячага парку імя М. Горкага (набярэжная р. Свіслач, пешаходны мост цераз яе, Дзіцячыя кафэ і інш., 19601970). У 1970-я гады ўдзельнічала ў рашэнні праблемы абваднення і воднага добраўпарадкавання Мінска, у прыватнасці сааўтар праектаў дэталёвай планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй часткі), вадасховішчаў «Крыніца» і «Дразды», зоны адпачынку «Вяча» (1970—80, у сааўт.). Выканала рэканструкцыю старажытнага парку ў Пружанах (1978) і інш[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За творчую дзейнасць Любоў Дзмітрыеўна Усава неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ганаровымі граматамі і граматамі інстытута «Мінскпраект», Саюзаў архітэктараў СССР і БССР. У 1989 годзе занесена ў кнігу пашаны інстытута «Мінскпраект»[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Васілём Герашчанкам, мае 2 сыноў, Сяргея і Дзмітрыя, і малодшую дачку, таксама архітэктараў[3][4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Усава Любоў Дзмітрыеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]