Маскоўскі авіяцыйны інстытут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з МАІ)
Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы ўніверсітэт)
(МАІ)
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Moscow Aviation Institute (National Research University)
Заснаваны 1930
Год рэарганізацыі 2015
Студэнты 22 000
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія: Масква
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Сайт mai.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы ўніверсітэт) — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1920-х гадоў, у сувязі з шырокім разваротам работ па індустрыялізацыі СССР і, у прыватнасці, стварэнню савецкай авіяцыі, паўстала пытанне аб неабходнасці значнага пашырэння падрыхтоўкі інжынерных кадраў. У сувязі з гэтым 20 сакавіка 1930 года было прынята рашэнне аб падзеле Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча на пяць спецыялізаваных інжынерных ВНУ, у ліку якіх было і Вышэйшае аэрамеханічнае вучылішча. 20 жніўня 1930 года Вышэйшае аэрамеханічнае вучылішча было пераназвана ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут.

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Савет народных камісараў СССР прыняў рашэнне аб эвакуацыі інстытута з Масквы ў Алма-Ату. Эвакуацыя пачалася ў кастрычніку 1941 года. Аднак ужо ў лютым 1942 года, пасля паражэння немцаў пад Масквой, інстытут вярнуўся ў Маскву.

У 2009 годзе інстытуту быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага інстытута.

19 мая 2011 года навучальная ўстанова была перайменавана ў «Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы універсітэт)».

31 сакавіка 2015 года была праведзена рэарганізацыя Маскоўскага авіяцыйнага інстытута шляхам далучэння да яго Расійскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта імя Цыялкоўскага[1].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя МАІ Архівавана 8 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]