Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з МДБУ)
Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1921 |
Студэнты | 20 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | mgsu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт (руск.: Московский государственный строительный университет) — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.
Універсітэт быў заснаваны ў 1921 годзе як Маскоўскі практычны будаўнічы інстытут. У 1932 годзе на аснове Маскоўскага практычнага будаўнічага інстытута быў створаны Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (МІБІ) з рабфакам пры ім. У 1935 годзе інстытуту было прысвоена імя Валяр’яна Куйбышава. У 1993 годзе МІБІ быў перайменаваны ў Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт, а ў 2009 годзе МДБУ быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта[2].
Спіс інстытутаў
[правіць | правіць зыходнік]У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя інстытуты[3]:
- Інстытут будаўніцтва і архітэктуры
- Інстытут гідратэхнічнага і энергетычнага будаўніцтва
- Інстытут дыстанцыйнай адукацыі
- Інстытут фундаментальнай адукацыі
- Інстытут экалагічнай інжынерыі і механізацыі
- Інстытут эканомікі, кіравання і інфармацыйных сістэм у будаўніцтве
- Філіял у Мыцішчах
Зноскі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Гісторыя МДБУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
- ↑ Спіс інстытутаў МДБУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.