Майран Шоулз
| Майран Шоулз | |
|---|---|
| англ.: Myron Samuel Scholes | |
| | |
| Дата нараджэння | 1 ліпеня 1941[1][2][…] (85 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | эканаміст, матэматык, даследчык |
| Навуковая сфера | эканоміка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Мертан Мілер |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Сайт | news.stanford.edu/… (англ.) |
Майран Сэмюэл Шоулз (англ.: Myron Samuel Scholes; нар. 1 ліпеня 1941[1][2][…], Timmins[d], Антарыа) — амерыканскі эканаміст канадскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1997) «за новы метад вызначэння кошту вытворных каштоўных папер». Шоулз з'яўляецца адным з аўтараў фінансавай мадэлі Блэка — Шоулза (мадэлі цэнаўтварэння апцыёнаў).
Вучыўся ва Універсітэце Мак-Майстра (Гамільтан, Канада) і Чыкагскім універсітэце, у якім атрымаў ступень PhD. Працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Чыкагскім і Стэнфардскім універсітэце, у якім цяпер ён носіць званне ганаровага прафесара імя Фрэнка Э. Бака.
У 2003 годзе Шоулз быў ўцягнуты ў скандал вакол амерыканскага хедж-фонду LTCM (Long-Term Capital Management), у якім з'яўляўся адным з партнёраў, нараўне з іншым нобелеўскім лаўрэатам Робертам Мертанам. Фонд абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а экспертам-кансультантам з боку дзяржавы на судовым працэсе выступаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2001 Джозеф Стыгліц.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Манаграфія «Падаткі і стратэгія бізнесу» (Taxes and Business Strategies, 1991; у суаўтарстве з М. Волфсанам).
- Артыкул «Фінансавая інфраструктура і эканамічны рост» (Financial Infrastructure and Economic Growth, 1996).
Зноскі
- 1 2 Myron Samuel Scholes // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Myron S. Scholes // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Антарыа
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Правадзейныя члены Эканаметрычнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта