Джон Харсаньі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джон Харсаньі
Дата нараджэння 29 мая 1920(1920-05-29)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 2000(2000-08-09)[1][2][3] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, прафесар
Навуковая сфера Тэорыя гульняў і эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Кенет Джозеф Эроў
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg John Harsanyi на Вікісховішчы

Джон (Янаш) Чарльз Харсаньі (англ.: John Charles Harsanyi, венг.: Harsányi János Károly; 29 мая 1920, Будапешт — 9 жніўня 2000, Берклі, штат Каліфорнія) — амерыканскі эканаміст венгерскага паходжання.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994) «за фундаментальны аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў».

Янаш Харсаньі быў адзіным дзіцем у прыняла каталіцкай яўрэйскай сям'і. Яго бацька быў фармацэўтам, маці хатняй гаспадыняй. Вучыўся ў Лютэранскай гімназіі, сярод выпускнікоў якой быў Джон фон Нейман. У 1944 годзе Харсаньі страціў студэнцкую адтэрміноўку ад войска і, з-за яўрэйскага паходжання, быў накіраваны працоўны батальён ў Югаславіі. Калі праз 7 месяцаў батальён быў адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Харсаньі ўдалося збегчы, ён схаваўся ў езуіцкім кляштары.

Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт. Ступень доктара атрымаў у Стэнфардзе. Выкладаў у Аўстралійскім нацыянальным універсітэце (Канбера), універсітэце Уэйн Стэйт (Дэтройт), Каліфарнійскім універсітэце.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Эсэ па этыцы, сацыяльных паводзінах і навуковаму тлумачэнню» (Essays on Ethics, Social Behavior, and Scientific Explanation, 1976);
  • «Работы па тэорыі гульняў» (Papers in game Theory, 1982).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 John Harsanyi // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 John C. Harsanyi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.