Амарція Сен
| Амарція Сен | |
|---|---|
| অমর্ত্য সেন | |
| | |
| Дата нараджэння | 3 лістапада 1933[1] (92 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Маці | Amita Sen[d] |
| Жонка | Nabaneeta Dev Sen[d][2], Eva Colorni[d][2] і Emma Georgina Rothschild[d][3] |
| Дзеці | Antara Dev Sen[d] і Nandana Sen[d] |
| Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, філосаф, пісьменнік, сацыёлаг, Nobel Prize winner |
| Навуковая сфера | эканоміка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | прафесар |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Joan Robinson[d][4] |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Сайт | scholar.harvard.edu/… (англ.) |
Амарція Сен (бенг.: অমর্ত্য সেন, Ômorto Shen, англ.: Amartya Sen; нар. 3 лістапада 1933[1], Сантынікетан[d], Брытанская Індыя) — індыйскі эканаміст, які ўнёс значны ўклад у фармулёўку канцэптуальнай структуры штогадовых справаздач ААН аб развіцці чалавецтва і індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу.
Вучыўся ў Прэзідэнcі-каледжы Калькуцкага ўніверсітэта і Кембрыджскім універсітэце (тут жа атрымаў ступень доктара).
Выкладаў у Калькуцкім універсітэце (1956—1958), Кембрыджскім універсітэце (1957—1963, з 1998), Дэлійскім ўніверсітэце (1963—1971), у Оксфардзе (1977—1988) і Гарвардзе (1987—1998).
У 1998—2004 гадах узначальваў Трыніці-каледж у Кембрыджы.
Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1986—1989). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1984). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1994 годзе.
У 1998 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па эканоміцы «За ўклад у эканамічную тэорыю дабрабыту». Сен таксама стаў лаўрэатам прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1986) і В. Лявонцьева (2000)
Дачка Амарція Сена ад першага шлюбу — Антара Дэў Сен — з’яўляецца вядомым індыйскім журналістам. Жонка эканаміста (з 1991 года, трэці шлюб Сена) — Эма Ротшыльд — таксама вядомы эканаміст.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Беднасць і голад» (Poverty and Famines, 1981);
- «Вяртанне да праблемы няроўнасці» (Inequality Reexamined, 1992);
- «Развіццё як свабода» (Development as Freedom, 1999).
Зноскі
- 1 2 Amartya K. Sen // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
- ↑ Amartya Kumar Sen | American Academy of Arts and Sciences Праверана 10 красавіка 2026.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.
- ↑ Professor Amartya Kumar Sen Праверана 10 красавіка 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амарція Сен- Аўтабіяграфія А. Сена на сайце Лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Бенгальскім прэзідэнцтве
- Асобы
- Эканамісты паводле алфавіта
- Эканамісты Індыі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калькуцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Ірландскай каралеўскай акадэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Кавалеры Бхарат Ратна
- Вучоныя паводле алфавіта
- Прафесары Кембрыджскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы