Роберт Мандэл
Роберт Мандэл | |
---|---|
англ.: Robert Alexander Mundell | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1932[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, прафесар |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Charles Poor Kindleberger[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Роберт Аляксандр Мандэл (англ.: Robert Alexander Mundell; нар. 24 кастрычніка 1932, Кінгстан, Канада) — канадскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1999) «за аналіз грашовай і фіскальнай палітыкі ў рамках розных рэжымаў валютнага курсу, а таксама аналіз аптымальных валютных зон». Вучыўся ў Універсітэце Брытанскай Калумбіі, Вашынгтонскім універсітэце, Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень доктара, і ў Чыкагскім універсітэце. Выкладаў у Стэнфардзе і Чыкага.
Працаваў у навуковым аддзеле Міжнароднага валютнага фонду. Гэта дало магчымасць сабраць матэрыял для даследаванняў, рэалізаваць некаторыя ідэі на практыцы.
Прыкладна ў адзін час з публікацыяй работ Мандэла, аналагічныя даследаванні аб стабілізацыйнай палітыцы ў адкрытых эканоміках апублікаваў Маркус Флемінг - іншы супрацоўнік МВФ. Гэтыя працы сталі тэарэтычнай асновай неалібералізму. Сучасныя падручнікі выкарыстоўваюць назву «мадэль Мандэла-Флемінга» для ідэальнай мадэлі адкрытай эканомікі некалькіх малых краін. Аднак па глыбіні, шырыні і сіле аналізу ўклад Мандэла з'яўляецца больш значным.
Зноскі
- ↑ Robert Mundell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert A. Mundell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert Mundell // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Кінгстане (Антарыа)
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выпускнікі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
- Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Кампаньёны ордэна Канады
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы