Мамадалі Тапівалдыеў
Мамадалі Тапівалдыеў | |
---|---|
узб.: Mamadali Topivoldiyev | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1969 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Катэгорыя:Артылерыя |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Мамадалі Тапівалды́еў[1] (узб.: Mamadali Topivoldiyev; 3 верасня 1919, сяло Пандыган — 6.5.1969, сяло Західон ) — Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі на тэрыторыях Магілёўскай і Віцебскай абласцей, камандзір аддзялення разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады «Чэкіст», партызанская мянушка «Казбек».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў кішлаку Пандыган Рыштанскага раёна Ферганскай вобласці Узбекістана. Узбек. Член КПСС з 1945. Скончыўшы пачатковую школу, працаваў паштальёнам, трактарыстам. У Чырвонай Арміі з 1939 года — механік-вадзіцель 130-м артылерыйскім палку.
З першых дзён вайны трапіў у акружэнне і прабіваўся ў складзе невялікай групы. Апынуўшыся на Кругляншчыне, з канца 1941 года знаходзіўся ў складзе невялікага партызанскага атрада, які ў далейшым стаў буйным злучэннем народных мсціўцаў — брыгадай «Чэкіст». Атрад дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага і Лепельскага раёна.
Мамадалі Тапівалдыеў, скончыўшы школу падрыўнікоў, узначаліў аддзяленне разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады. Брыгада «Чэкіст» вяла баі з ворагам, ратавала мясцовае насельніцтва ад гібелі і вывазу на катаржныя работы ў Германію. Праводзілі аперацыі на чыгунках Мінск — Орша, Орша — Магілёў. 22 чэрвеня 1942 года каля вёскі Дыманова Шклоўскага раёна разбілі атрад карнікаў. 25 мая 1943 года нанеслі адначасовы ўдар па варожых гарнізонах у населеных пунктахКлімавічы, Таўкачы, Аўчыненкі Шклоўскага раёна. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку Магілёў — Латва падарвалі 500 рэек.
Мамадалі Тапівалдыеў удзельнічаў ва ўсіх баявых аперацыях, мініраваў масты і дарогі, пусціў пад адхон 19 эшалонаў ворага. У рукапашных баях знішчыў 76 гітлераўцаў, узяў у палон аднаго нямецкага генерала. У атрадзе меў партызанскую мянушку Казбек. Пасля чарговай аперацыі любіў кінжалам выразаць імя Казбек на дрэвах і так пакідаць свой след, тым самым трымаў немцаў у страху. За галаву Казбека гітлераўцы абяцалі 50 тысяч рэйхсмарак.
Пасля вайны вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгасу ў Рыштанскім раёне. Трагічна загінуў 6 мая 1969 года.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся з дзяўчынай з вёскі Уйрат , Рыштанскага раёна Ферганскай вобласці Усманхаджаевай Данахон.
Дзеці : Мамадаліева Мубаракхон (1946—2010), Тапівалдыеў Ахмадалі (1949—2009), Тапівалдыеў Хаміджон (1956—2009), Тапівалдыева Маўлуда (1959 г. н), Тапівалдыеў Хасан (1962 г. н), Тапівалдыева Матлуба (1962 г. н), Тапівалдыеў Фархад (1963 г. н), Тапівалдыеў Кахрамон (1965 г. н.).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.
- Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Адна з цэнтральных вуліц горада Рыштан названа імем героя.
- Сярэдняя школа № 27 у Рыштане носіць імя М. Тапівалдыева.
- Адзін з махалінских сходаў Рыштана названы імем героя.
- Вёска Пасерава перайменавана ў Тапвалдыеўку.
- У гарадскім пасёлку Круглае Круглянскага раёна імем М. Тапівалдыева названая вуліца.
- У Круглянскім раёне заснаваны прыз імя М. Тапівалдыева для лепшых аператараў збожжатокаў і экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў.
- У Талачынскім раёне ў музеі Варанцэвіцкай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра М. Тапівалдыева.
Вобраз у кіно
[правіць | правіць зыходнік]1974 — фільм «Незабытая песня»[2] (Узбекфільм) — у галоўнай ролі Рустам Абдулаевіч Сагдулаеў . Ва Узбекістане дэманстраваўся пад назвай «Казбек».
У сакавіку 2021 года ў заключны дзень ХІІІ-га Ташкенцкага міжнароднага кінафестывалю «Жамчужына Шаўковага шляху» «Беларусьфільм» і Узбекскае агенцтва кінематаграфіі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве і пагадненне аб намеры рэалізаваць сумесны праект — поўнаметражны мастацкі фільм з працоўнай назвай «Казбек» (рэжысёр фільма Мухамад Алі Іскандараў ).
Святлана Мікалаеўна Дудзюк, старшыня Беларускага культурнага цэнтра «Світанак» у Ташкенце, знайшла старыя публікацыі пра ўзбекскага героя. Даведалася, ці засталіся сваякі, ездзіла туды, дзе жыў легендарны Казбек, сустракалася з яго дзецьмі і ўнукамі, якія захоўваюць памяць пра знакамітага продку. Гэтай сустрэчай зацікавіліся ўзбекскія журналісты, і тэма пашырылася да кінапраекта.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тапівалды́еў Мамадалі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тапівалды́еў Мамадалі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 501. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мамадалі Тапівалдыеў на сайце «Героі краіны»
- Мамадалі Тапівалдыеў у праекце выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Беларусі «Партизаны Беларуси» (руск.)
- Топвалдыев Мамадали
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Ферганскім вілаеце
- Памерлі 6 мая
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ва Узбекістане
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Нарадзіліся 3 верасня
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Старшыні калгасаў