Мана (рака)
| Мана | |
|---|---|
| руск. Мана | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 475 км |
| Басейн | 9 320 км² |
| Расход вады | 100 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | адгор’і Усходняга Саяна |
| • Каардынаты | 54°27′17″ пн. ш. 94°44′40″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Енісей |
| • Месцазнаходжанне | пасёлка Усць-Мана |
| • Каардынаты | 55°56′47″ пн. ш. 92°28′44″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Енісей → Карскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Краснаярскі край |
| Код у ДВР | 17010300512116100020100 |
|
|
|
Ма́на (у вярхоўі — Правая Мана; руск.: Ма́на, Правая Мана)[1] — рака ў Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Енісей.
Даўжыня ракі 475 км. Плошча вадазбору 9320[2] км². Сярэдні расход вады каля 100[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўночных адгор’ях Усходняга Саяна, на паўночна-ўсходніх схілах хрыбта Канскае Белагор’е. Да зліцця з ракой Левая Мана мае назву Правая Мана[3]. Упадае ў Енісей каля пасёлка Усць-Мана, у напрамку на ўсход ад горада Дзіўнагорск. Рэчышча Маны ў верхнім цячэнні парожыстае, у сярэднім — меандруючае і разгалінаванае[3]. Замярзае звычайна ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейн ракі развіты карст[3].
Мана прымае сцёк з больш за 300[3] прытокаў. Сярод іх: Левая Мана, Аланжык, Вялікі Арзыбей, Малы Арзыбей, Ангул, Мімія (Міна), Кіяй, Вялікі Шыр, Вялікі Унгут, Малы Унгут, Драгуніха, Жэржул, Кайлята, Улдат, Урман, Ізык, Малая Зыранка, Вялікая Зыранка, Негнет і інш.[2]
У ніжнім цячэнні рака з’яўляецца паўднёвай мяжой прыроднага запаведніка «Стаўбы»[4].
Зноскі
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 270. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Река Мана // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ а б в г Иванов В. В. Мана // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Заповедник «Столбы» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 270. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)