Вялікі Енісей
Jump to navigation
Jump to search
Вялікі Енісей (тув.: Бии-Хе́м) — рака ў Рэспубліцы Тува, правы выток Енісея. Назва ракі Бій-Хем у перакладзе з тувінскай азначае «вялікая рака».
Даўжыня — 605 км, плошча басейна — 56800 км². Суднаходная на 285 км ад вусця. Бярэ пачатак з возера Кара-Балык. Мае шмат прытокаў, з якіх найбольш буйныя правыя Таара-Хем, Хамсара, Сыстыг-Хем. Басейн Вялікага Енісея — горная вобласць, межы якой на поўначы і ўсходзе з'яўляюцца адміністрацыйнымі межамі Тувы з Бураціяй, Іркуцкай вобласцю і Краснаярскім краем. У ніжнім цячэнні працякае па Тувінскай катлавіне. Ля горада Кызыла зліваецца з Каа-Хемам, утвараючы Улуг-Хем, які з'яўляецца фактычна пачаткам Верхняга Енісея.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рака}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|