Манявічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Манявічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 113 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208850013
Манявічы на карце Беларусі ±
Манявічы (Беларусь)
Манявічы
Манявічы (Брэсцкая вобласць)
Манявічы

Маняві́чы[1] (трансліт.: Maniavičy, руск.: Маневичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 28 км ад Бярозы, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 35 будынкаў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Нікаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 пасялковым) савеце. З 1963 года ў Здзітаўскім сельсавеце, з 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. З 1971 года ў Белаазёрскім сельсавеце[2], вёска ў саўгасе «Белаазёрскі».

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсавета[3].

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (да выгнутай на ўсход сярэдзіны вуліцы прымыкае кароткая вуліца, арыентаваная з захаду на ўсход).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]