Ніўкі (Бярозаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Ніўкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Ніўкі на карце Беларусі ±
Ніўкі (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Ніўкі (Бярозаўскі раён)
Ніўкі (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ніўкі (Бярозаўскі раён)

Ні́ўкі[1] (трансліт.: Niŭki, руск.: Нивки) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 28 км ад Бярозы, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1554 годзе ў «Рэвізіі пушч і пераходаў звярыных…» упамінаецца сяло Ніўскае Здзітаўскай пушчы Вялікага Княства Літоўскага (верагодна, сучасныя Ніўкі ці Нівы) «з людзьмі яго міласці Пана Астафія Воловіча і паноў Протасовічаў». Паводле перапісу 1897 года ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, вёска і фальварак ва ўладанні Пуслоўскага. Паблізу вёскі знаходзіўся цагляны завод.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, фальварак і вёска.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце. Пачалі здабываць торф.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны ў 1945 годзе працаваў цагельны завод.

З 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Ніўкаўскі, цэнтр яго перанесены ў в. Ніўкі. 12 студзеня 1960 года сельсавет ліквідаваны, вёска перададзена ў Белаазёрскі сельскі (з 25 чэрвеня 1960 пасялковы) савет. З 22 студзеня 1963 года ў складзе Здзітаўскага с/с, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. З 15 верасня 1971 года ў Белаазёрскім сельсавеце. Цэнтр саўгаса «Белаазёрскі».

З 17 верасня 2013 года вёска ў складзе Пескаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 28 двароў, 207 жыхароў, у фальварку — 1 двор, 4 жыхары, на цагляным заводзе — З чал.
  • XX стагоддзе:
    • 1924 — у фальварку і вёсцы — 44 будынкі, 251 жыхар.
    • 1940 — 57 двароў, 297 жыхароў.
    • 1959 — 88 гаспадарак, 349 жыхароў.
    • 1970 — 293 жыхары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 71 двор, 189 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Нiўкі́
  2. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]