Манітор (карабель)
Appearance
(Пасля перасылкі з Манітор, карабель)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Monitor_Bronenosets.jpg/220px-Monitor_Bronenosets.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/HMS_Severn_%28monitor%29.jpg/220px-HMS_Severn_%28monitor%29.jpg)
Маніто́р (англ.: monitor — «назіральнік, кантралёр») — клас нізкабортных браняносных караблёў з магутным артылерыйскім узбраеннем, пераважна прыбярэжнага або рачнога дзеяння, для падаўлення берагавых батарэй і разбурэння берагавых аб'ектаў праціўніка. Характэрнымі асаблівасцямі манітораў з'яўляліся: малая асадка, вельмі нізкі надводны борт (усяго 60 — 90 см), размяшчэнне нешматлікіх цяжкіх гарматаў у паварочваючыхся вежах з амаль кругавым абстрэлам, магутнае браніраванне ўсёй надводнай часткі (бартоў, палубы, вежаў)[1].
Зноскі
- ↑ Смирнов Г. В. Корабли и сражения. —М.:Дет.лит., 1987. — 176 с. Глава I. Плавучие крепости. Раздел II. Каким быть броненосцу?