Марго Робі
| Марго Робі | |
|---|---|
| англ.: Margot Robbie | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Margot Elise Robbie |
| Род дзейнасці | актрыса, кінаактрыса, мадэль, кінапрадзюсар, актрыса агучвання, тэлеактрыса |
| Дата нараджэння | 2 ліпеня 1990 (36 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Tom Ackerley[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
Марго Эліс Робі (англ.: Margot Elise Robbie; нар. 2 ліпеня 1990, Дэлбі, Квінсленд, Аўстралія) — аўстралійская актрыса і кінапрадзюсар. Двухразовая намінантка на прэмію «Оскар», пяціразовая намінантка на прэмію BAFTA, пяціразовая намінантка на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША, трохразовая намінантка на прэмію «Залаты глобус» і сяміразовая намінантка на прэмію «Critics' Choice Movie Award».
Пачала кар’еру ў 2007 годзе ў Аўстраліі. Вядомасць на радзіме ёй прынесла роля Доны Фрыдмен у тэлесерыяле «Суседзі» (2008—2011). Пераехаўшы ў ЗША ў 2011 годзе, яна сыграла Лору Кэмеран у тэлесерыяле «Пан Амерыкан», пасля чаго рушыла ўслед мноства прапаноў буйных роляў у мастацкіх фільмах. Найбольш характэрныя з іх — Шарлота ў «Бойфрэнд з будучыні» (2013), Наомі Лапалья ў «Воўк з Уол-стрыт» (2013), за якую Робі атрымала прэмію «Імперыя», Джэйн Портэр у «Тарзан. Легенда» (2016), Харлі Квін у «Атрадзе самагубцаў» (2016), за якую яна атрымала прэмію «Critics’ Choice Movie Awards».
Роля Тоні Хардынг у фільме «Тоня супраць усіх» (2017) прынесла Марго прэміі «AACTA Awards», «Critics' Choice Movie Awards», намінацыі на прэміі «Оскар», «Залаты глобус», BAFTA і ўзнагароду Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў у катэгорыі «Лепшая актрыса». Роля Кайлы Паспісіл у фільме «Скандал» (2019) прынесла Марго прэмію «AACTA Awards», намінацыі на прэміі «Оскар», «Залаты глобус», BAFTA, Гільдыі кінаакцёраў ЗША і «Critics' Choice Movie Awards» у катэгорыі «Лепшая актрыса другога плана».