Марсель Грыёль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марсель Грыёль
Marcel Griaule
Фота 1931 г.
Фота 1931 г.
Дата нараджэння 16 мая 1898(1898-05-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1956(1956-02-23)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Францыя
Род дзейнасці антраполаг
Навуковая сфера Этнаграфія, археалогія, афрыканістыка
Месца працы Парыжскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар гуманітарных навук
Альма-матар
Вядомы як папулярызатар культуры дагонаў
Узнагароды
ваенны крыж 1939—1945 гадоў афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марсель Грыёль (фр.: Marcel Griaule; 16 мая 1898 — 23 лютага 1956) — французскі археолаг і этнограф-афрыканіст, мовазнавец, пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў дэпартаменце Ёна ў Бургундыі. Яго мару стаць інжынерам перарвала I сусветная вайна, падчас якой у якасці добраахвотніка служыў у артылерыі і ВПС Францыі. Падчас службы напісаў 2 кнігі, прысвечаныя ваеннай авіяцыі.

У 19221927 гг. вывучаў мову амхара ў Нацыянальнай школе жывых усходніх моў, пасля чаго наведаў з навуковай місіяй Эфіопію.

У 19311933 гг. арганізаваў і ўзначаліў трансафрыканскую навуковую місію з Дакара ў Джыбуці.

У 1935 г. падтрымаў барацьбу Эфіопіі за незалежнасць супраць Італіі. Сустракаўся з Хайле Селасіе I падчас яго наведвання Парыжа, склаў для яго прамову ў Лізе Нацый. У 1936 г. апублікаваў маніфест «Мядзведжая скура», накіраваны супраць спроб некаторых французскіх інтэлектуалаў апраўдаць акупацыю Эфіопіі.

У 19351939 гг. здзейсніў 5 экспедыцый у Заходнюю Афрыку агульнай працягласцю больш за 85 000 км. У гэты перыяд яго асноўны навуковы інтарэс засяродзіўся на дагонах. У 1938 г. абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную гульням і маскам дагонаў.

У пачатку II сусветнай вайны быў афіцэрам авіяцыі, у 1940 г. быў узнагароджаны ваенным крыжом, але пасля капітуляцыі Францыі ў чэрвені 1940 г. быў дэмабілізаваны. У снежні 1940 г. стаў галоўным сакратаром у Інстытуце этналогіі Парыжскага ўніверсітэта. За сваю грамадскую і навуковую працу крытыкаваўся калабарацыянісцкімі сродкамі масавай інфармацыі. У 1944 г. быў рэмабілізаваны Ш. дэ Голем. Тым не меней, пасля заканчэння вайны быў адхілены на некалькі месяцаў ад пасады, яго дзейнасць падчас акупацыі расследавала спецыяльная камісія, якая ў выніку цалкам яго апраўдала.

Пасля II сусветнай вайны быў дарадцам Французскага Саюза, выкладаў у Парыжскім універсітэце, удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі ўстойлівага развіцця.

Навуковыя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць Марселя Грыёля спрыяла пашырэнню ведаў аб афрыканскай гісторыі і культуры не толькі сярод спецыялістаў, але і шырокай публікі Францыі. Ён вылучыў старажытную культуру Су, садзейнічаў знаёмству суайчыннікаў з эфіопскім кулінарным і прыкладным мастацтвам і культурай дагонаў. Крытыкаваў еўропацэнтрычны падыход да вывучэння культур афрыканскіх народаў.

У канцы XX ст. шэраг вучоных выступіў з крытыкай прац самога Марселя Грыёля. Яна пераважна канцэнтравалася вакол апісання міфалогіі дагонаў, якая быццам бы ўтрымоўвала старажытныя веды пра астранамічныя з’явы, што сталі вядомы еўрапейцам толькі ў XX ст., паколькі пазнейшыя даследчыкі не выявілі адпаведных міфаў.

Зноскі

  1. а б Marcel Griaule // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Marcel Griaule // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]