Марыс Кучынскіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыс Кучынскіс
лат.: Māris Kučinskis
Flickr - Saeima - 10.Saeimas deputāts Māris Kučinskis.jpg
сцяг
30-ы Прэм'ер-міністр Латвіі
з 11 лютага 2016
Прэзідэнт: Раймандс Вэёніс
Папярэднік: Лаймдата Страўюма
 
Партыя: Народная партыя[d] і Партыя Ліепаі[d]
Адукацыя: Латвійскі ўніверсітэт
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 28 лістапада 1961(1961-11-28) (55 гадоў)
Валміера, Латвія
 
Узнагароды:
EST Order of the Cross of Terra Mariana - 2nd Class BAR.png

Марыс Кучынскіс (лат.: Māris Kučinskis; 28 лістапада 1961, Лімбазкі раён, цяпер Лімбазкі край) — латвійскі дзяржаўны дзеяч. Прэм'ер-міністр Латвіі з 11 лютага 2016 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння школы ў сваім родным горадзе (1983) паступіў на факультэт кіравання і эканамічнай інфармацыі Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які і скончыў у 1988 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у мясцовым самакіраванні Валміера. У 1991 годзе Марыс Кучынскіс стаў сузаснавальнікам фірмы «SIA Apgāds», якая займалася пераважна гандлем будаўнічымі матэрыяламі. Таксама ён працаваў у мясцовай энергетычнай кампаніі «Valmieras enerģija» і кампаніі па кіраванні нерухомасцю «Valmieras namsaimnieks». З 2011 года Марыс Кучынскіс кіраваў Асацыяцыяй буйных гарадоў Латвіі (Latvijas Lielo Pilsētu asociācijā, LLPA), арганізацыяй якая аб'ядноўвае дзевяць гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання Латвіі.

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная кар'ера Марыса Кучынскіса пачалася ў 1994 годзе ў гарадскім Савеце роднага горада Валміера. З 1996 па 2003 год (з перапынкам у 1997—1998 гадах) працаваў яго старшынёй. У 1998—2000 гадах ён быў старшынёй Савета Валміерскім раёна. У 1998 годзе няўдала балатаваўся ў Сейм 7 склікання ад Народнай партыі. Таксама і на выбарах у Сейм 8 склікання ў 2002 годзе ён пацярпеў няўдачу. Аднак у наступным годзе атрымаў мандат. У 2004—2006 гадах ва ўрадзе Айгар Калвіціс узначальваў міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і мясцовага самакіравання. У 2006—2011 гадах — дэпутат Сейма ад Народнай партыі. На выбарах у Сейм 11-га склікання ў 2011 быў кандыдатам ад Саюза зялёных і сялян, але мандата не атрымаў. У 2014 годзе вярнуўся ў Сейм 12 склікання па партыйнаму спісу Саюза зялёных і сялян.

Кучынскіс — член невялікай, рэгіянальнай Ліепайскай партыі, якая працуе ў Курземе і кантралюецца бізнесменам Улдзісам Сесксам, шматгадовым мэрам Ліепаі. Для аказання ўплыву на нацыянальным узроўні Ліепайская партыя ўваходзіць у альянс з Саюзам зялёных і сялян.

Пасля адстаўкі ў снежні 2015 года кабінету Лаймдаты Страўюмы, 13 студзеня 2016 Прэзідэнт Латвіі Раймандс Вэёніс даручыў Марысу Кучынскісу сфармаваць новы кабінет міністраў. 11 лютага 2016 Кучынскіс быў зацверджаны Соймам на пасадзе прэм'ер-міністра; у той жа дзень Марыс Кучынскіс прадставіў свой кабінет міністраў.

Зноскі