Гунтарс Крастс
Гунтарс Крастс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Guntars Krasts | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 кастрычніка 1957[1] (67 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гунтарс Крастс (лат.: Guntars Krasts; нар. 16 кастрычніка 1957 года, Рыга) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1997-1998 гадах.
З 1976 года працаваў рабочым. У 1982 годзе скончыў эканомічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. Да 1991 года працаваў эканамістам, потым да 1995 года працаваў у прыватным бізнэсе.
У 1995–1997 гадах быў міністрам эканомікі. Пасля адстаўкі Андрыса Шкелэ ўзначальваў урад Латвіі (1997–1998), затым на працягу года быў віцэ-прэм'ерам і міністрам еўрапейскіх спраў. У 1998 і 2002 гадах ад партыі «За Айчыну і свабоду / Руху за нацыянальную незалежнасць Латвіі» атрымаў месца дэпутата Сейму.
Быў назіральнікам у Еўрапарламенце, а з мая па ліпень 2004 года быў дэпутатам Еўрапарламента 5-га склікання. У выніку выбараў 2004 года абраны ў Еўрапарламент 6-га склікання. Быў членам групы «Саюз за Еўропу нацый», віцэ-старшынёй эканамічнага і валютнага камітэта. На агульнаеўрапейскіх выбарах у 2009 годзе прайграў выбары ў Еўрапарламент.
Зноскі
- ↑ Guntars Krasts // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.