Іварс Годманіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іварс Годманіс
Ivars Godmanis
Іварс Годманіс
сцяг
16-ы Прэзідэнт Міністраў Латвіі
7 мая 1990 — 3 жніўня 1993
Папярэднік: пасада адноўлена
Пераемнік: Валдыс Біркаус
сцяг
8-ы Міністр фінансаў Латвіі
26 лістапада 1998 — 16 ліпеня 1999
Папярэднік: Робертс Зіле
Пераемнік: Эдмундс Крастыньш
сцяг
12-ы Міністр унутраных спраў Латвіі
7 лістапада 2006 — 20 снежня 2007
Папярэднік: Дзінтарс Яўнджэйкарс
Пераемнік: Марэкс Сэгліньш
сцяг
27-ы Прэзідэнт Міністраў Латвіі
20 снежня 2007 — 12 сакавіка 2009
Папярэднік: Айгар Калвітыс
Пераемнік: Валдыс Домбраўскіс
 
Партыя: Народны фронт Латвіі
Латвійскі шлях
ЛПП/ЛЦ
Адукацыя: Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт
Дзейнасць: палітык
Месца працы: Латвійскі ўніверсітэт
Нараджэнне: 27 лістапада 1951(1951-11-27) (65 гадоў)
Рыга, ЛатССР, СССР
Жонка: Q16358006?
 
Аўтограф: Ivara Godmaņa paraksts.png
 
Узнагароды:
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа

І́варс Го́дманіс (лат.: Ivars Godmanis, нарадзіўся 27 лістапада 1951, Рыга) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Вышэйшую адукацыю атрымаў на фізіка-матэматычным факультэце Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1972 года працаваў выкладчыкам у тым жа ўніверсітэце, у 1983 годзе абараніў дысертацыю. Пазней працаваў настаўнікам у школе, а затым, з 1986 па 1990 год, навуковым супрацоўнікам у Інстытуце фізікі цвёрдага цела.

Палітычную кар'еру зрабіў у Народным фронце Латвіі (НФЛ), які быў утвораны ў савецкі час і змагаўся за аднаўленне незалежнасці Латвіі. У 1989 годзе ён стаў намеснікам старшыні НФЛ, у 1990  годзе быў выбраны дэпутатам Вярхоўнага савета, а з 1990 па 1993 год узначальваў Савет міністраў. З мая 1990 па сакавік 1991 з'яўляўся членам Савета міністраў СССР разам з главамі ўрадаў іншых саюзных рэспублік.

Іварс Годманіс і пасол ЗША Ларсан

У 1993 годзе балатаваўся ў 5-ы парламент па спісе НФЛ, аднак партыя не пераадолела 4-працэнтны бар'ер, і І. Годманіс часова сышоў з палітыкі.

У жніўні 1996 года І. Годманіс быў выбраны ў выканаўчы камітэт Латвійскага Алімпійскага камітэта, а ў 1997 годзе ўступіў у партыю «Латвіяс Цэльш» (ЛЦ). У 1998 годзе ён быў выбраны ў Сейм па спісе гэтай партыі і займаў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Віліса Крыштапанса.

У 2002 годзе Годманіс не прайшоў у 8-ы Сойм, а ў 2006 годзе ён ізноў стаў дэпутатам ад аб'яднанага спісу Латвійскай Першай партыі і ЛЦ. У папярэднім урадзе Айгарса Калвітыса займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. У красавіку 2007 года Годманіс быў высунуты кандыдатам на пасаду прэзідэнта Латвіі, аднак пазней сваю кандыдатуру адклікаў. У снежні 2007 года зноў узначаліў урад краіны. Ва ўмовах нарастання сацыяльнага крызісу ў краіне 20 лютага 2009  года быў вымушаны падаць у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра.

18 чэрвеня 2008 года Годманіс патрапіў у ДТЗ. Аўтамабіль, у якім ехаў прэм'ер-міністр, сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Пасля аварыі быў дастаўлены ў бальніцу са страсеннем мозгу і расколінай скроневай косці. Акрамя самога прэм'ер-міністра ў аварыі таксама пацярпела пажылая пасажырка аўтобуса.

Са жніўня 2011 года жанаты на дзяржсакратару МУС Ілзэ Петэрсанэ. У Годманіса трое дзяцей ад першага шлюбу з Рамонай Годмане: Рыхард, Катрына і Эдгар.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]