Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д’Арк'ен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д'Арк'ен
Marie Casimire Louise de La Grange d'Arquien
Marysienka.PNG
Партрэт невядомага аўтара
POL COA Arquien.svg
Герб д'Арк'енаў
Каралева польская і вялікая княгіня літоўская
1676 — 1696
Папярэднік: Элеанора Марыя Аўстрыйская
Пераемнік: Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байрэйцкая
 
Веравызнанне:
Нараджэнне: 28 чэрвеня 1641(1641-06-28)
Смерць: 30 студзеня 1716(1716-01-30) (74 гады)
Пахаванне: Сабор Святых Станіслава і Вацлава
Дынастыя: д'Арк'ены
Бацька:
Маці:
Муж: Ян Сабескі
Дзеці:
 
Аўтограф: Autograph of Marie Casimire Louise de La Grange d'Arquien.PNG

Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д'Арк'ен (фр.: Marie Casimire Louise de La Grange d'Arquien; 28 чэрвеня 1641, Невер, Францыя — 30 студзеня 1716, Блуа, Францыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла са старажытнага, але збяднелага французскага роду маркізаў д'Арк'ен. Была дачкой маркіза Анрыя Альбера дэ ла Гранж д'Арк'ена і Франсуазы дэ ла Шатр, ахмістаркі Марыі Людвікі Ганзага, якая ў 1645 стала жонкай караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазы. Як і маці, Марыя Казіміра стала ахмістаркай Марыі Людвікі Ганзагі і ў веку 4-х гадоў прыбыла ў Рэч Паспалітую. Пазней праціўнікі Марыі Казіміры сцвярджалі, што яна была пазашлюбнай дачкой каралевы Марыі Людвікі, але прычынай такіх плётак, хутчэй за ўсё, была проста прысутнасць малой дзяўчынкі ў свіце каралевы. Марыя Казіміра вельмі хутка засвоіла польскую мову і культуру, за што атрымала пяшчотную мянушку Марысенька, пад якой яна ўвайшла ў гісторыю.

У 1648 у сувязі з складанай сітуацыяй у краіне і смерцю караля і вялікага князя Уладзіслава аўдавелая каралева адаслала Марысеньку ў родны Невер, дзе тая на працягу 4-х гадоў навучалася ў кляштарнай школе. Сама позна ў 1653 Марыя Казіміра вярнулася ў Рэч Паспалітую да двару Марыі Людвікі, якая ўжо была жонкай новага гаспадара — Яна Казіміра Вазы. У сакавіку 1655 падчас прыдворных урачыстасцей, прымеркаваных да правядзення варшаўскага сойму, Марысенька пазнаёмілася са сваім будучым мужам і каралём Янам Сабескім. Знаёмства паглыбілася дзякуючы прыбыццю Яна Сабескага да каралеўскага двара ў 1656. Паміж маладымі ўсталявалася ўзаемная прыязнь, але да шлюбу, тым не менш, справа не дайшла.

3 сакавіка 1658 Марыя Казіміра выйшла замуж за сандамерскага ваяводу Яна Сабепана Замойскага. На думку Марыі Людвікі, меркаванне якой найбольш паўплывала на выбар жаніха, Замойскі больш падыходзіў, бо, па-першае, быў больш заможным за Сабескага, а па-другое, падчас вайны са шведамі першы застаўся верным Яну Казіміру. У шлюбе з Замойскім Марысенька мела чатырох дзяцей, але ніводзін з іх не дажыў да паўнагоддзя.

Праз месяц пасля смерці Яна Замойскага 14 мая 1665 Марыя Казіміра таемна ажанілася з Янам Сабескім (афіцыйны шлюб адбыўся 5 ліпеня таго ж года). Як на думку сучаснікаў, гэтак і гісторыкаў, гэта быў адзін з нешматлікіх «шлюбаў па каханні» таго часу. У шлюбе з Янам Сабескім Марысенька мела 13 дзяцей, але толькі чацвёра дасягнулі паўнагоддзя.

2 лютага 1676 была каранавана на каралеву польскую і вялікую княгіню літоўскую. На гэтай пасадзе дамагалася заключэння саюзу Рэчы Паспалітай і Францыі, адначасова спрабавала атрымаць ад Людовіка XIV прывілеі для свайго роду.

Каралеўская пара пакінула пасля сябе вялікую карэспандэнцыю. Любоўныя лісты з'явіліся ў асноўным у 16651683 падчас шмалікіх растанняў, выкліканых, напрыклад, рокашамі, паездкай Марысенькі ў Парыж, вайной 16751676 і аблогай Вены ў 1683. З лістоў можна даведацца пра асобы Сабескага і Марысенькі, іх каханне, цяжкасці таго часу.

Пасля смерці мужа Марысенька ў 1699 годзе са шматлікай світай выехала ў Рым, дзе жыла ў палацы Кіджы-Адэскалькі. Часта гасцявала ў Рымскіх Пап, спачатку ў Інакенція ХII (ён, будучы нунцыем у Рэчы Паспалітай, шлюбаваў Марыю з Янам Сабескім), пасля ў Клімента ХІ. Пазней выехала ў Францыю, аднак Людовік XIV забараніў ёй з'яўляцца ў Парыжы і Версалі. У сваіх лістах яна пісала: «Хачу лічыцца вашай васалкай, а не каралевай, бо, пакідаючы Рым, склала сваё каралеўства ля стопаў папскіх».

Апошнія паўтара гады жыла ў Блуа, дзе і памерла пасля прызначанага ўрачом паласкання страўніка ў студзені 1716. 2 красавіка яе труна была перанесена ў капліцу Святога Яўстаха ў касцёле Святога Збавіцеля ў Блуа. Сэрца ж яе было пахавана ў вурне ў мясцовым езуіцкім касцёле (знікла падчас Французскай рэвалюцыі). У 1717 цела Марысенькі было перапахавана каля цела мужа ў касцёле капуцынаў у Варшаве. Адтуль у 1733 абодва целы былі перанесены на Вавель.

У гонар Марыі былі назаваныя гданскія караблі Marie, Die Königin von Pohlen, Maria Casimira Königin von Pohlen, а таксама мястэчкі Марывіль і Марымонт.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Марыі Казіміры з дзецьмі

У шлюбе з Янам Замойскім Марыя Казіміра мела чатырох дзяцей:

  • Людвіка Марыя Замойская (красавік-май 1659);
  • дзіцё нарадзілася мёртвым (студзень 1660);
  • Катажына Барбара Замойская (4/5 снежня 1660 — снежань 1662);
  • дачка (1664).

У шлюбе з Янам Сабескім Марыя Казіміра мела трынаццаць дзяцей:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэдніца:
Элеанора Марыя Аўстрыйская
Каралева польская і вялікая княгіня літоўская
16761696
Пераемніца:
Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байрэйцкая