Мехмед II Заваёўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мехмед II Заваёўнік
Gentile Bellini 003.jpg
 
Дзейнасць: манарх
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 30 сакавіка 1432
Эдырнэ
Смерць: 3 мая 1481(1481-05-03)[1] (49 гадоў)
Гебзе, Правінцыя Каджаэлі, Турцыя
Пахаванне: Стамбул
Дынастыя: Дынастыя Асманаў
Бацька: Мурад II
Маці: Хюма Хатун[d]
Жонка: Эрміне Гюльбахар Хатун[d], Гюльшан Хатун[d], Сіцці Мюкрыме Хатун[d], Чычэк Хатун[d] і Алена Палеалагіня[d]
Дзеці: Баязід II, Джэм[d] і Gevherhan Sultan[d]
 
Аўтограф: Tughra of Mehmed II.svg
Манаграма: Манаграма

Мехме́д II Заваёўнік (30 сакавіка 1432 — 3 мая 1481) — султан Асманскай імперыі (14511481).

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У самым пачатку свайго кіравання, каб не ўзнікала прэтэнзій на імператарскі сталец, здзейсніў забойства свайго брата, чым пачаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан здзяйсняў забойства брата). У час яго кіравання Асманская імперыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненнем султана стала ўзяцце Канстанцінопаля, якое спыніла існаванне такой дзяржавы, як Візантыйская імперыя. Адразу пасля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасці на Басфоры. Канстанцінопаль стаў сталіцай Асманскай імперыі.

У 14581459 гадах Сербія канчаткова падпала пад уладу Асманіі. У 1460 паў Марэйскі дэспанат, а 1461 асманы здабылі Трапезунд і Амасею. У 14631464 была захоплена Боснія. У 1463 Мехмед II пачаў вайну з Венецыяй. Асноўнай арэнай вайны стала Эгейскае мора.

Пачынаючы з 1470-х султан вядзе войны з венграмі і аўстрыйцамі, падпарадкоўвае крымскіх татар. У 1479 флот Асманская імперыі займае шэраг астравоў Іанічнага мора і некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Італіі.

Памёр Мехмед II 3 мая 1481 ад падагры. Пахаваны ў Канстанцінопалі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Мурад II
Асманскі султан
14511481
Пераемнік:
Баязід II