Масавыя беспарадкі ў Францыі (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавыя беспарадкі ў Францыі (2023)
Знішчаныя аўтамабілі ў г. Брэст (Брэтань).
Дата з 27 чэрвеня па 4 ліпеня 2023
Месца Францыя
Прычыны забойства Н. Мерзука, паліцэйскае самавольства і расізм[1]
Характарыстыка інтэрнет-актывізм, пратэсты, маршы, дэманстрацыі, вулічныя сутыкненні, пагромы і рабаванні
Вынік парадак адноўлены
Бакі канфлікту
Моладзь арабскага паходжання, левыя палітычныя арганізацыі Урад, сілавікі і нацыяналісты
Ключавыя фігуры
Няма лідараў Э. Макрон
Лік удзельнікаў
невядома 40 000 паліцыянтаў і жандармаў прыцягнуты
Страты
3354 затрыманых удзельнікаў выступленняў, 2 загінулі 808 пацярпелых сілавікоў, 1 урадавы чыноўнік загінуў
Ускосныя ахвяры: 1 ратавальнік загінуў на пажары

Масавыя беспарадкі ў Францыі ў 2023 годзе пачаліся з-за забойства 17-гадовага падлетка арабскага паходжання. Падзеі сталі самымі маштабнымі беспарадкамі ў краіне з 2005 года[2].

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе краіну ахапілі беспарадкі, выкліканыя гібеллю двух мусульманскіх падлеткаў, якіх забіла токам, калі яны хаваліся ад паліцыі на электрычнай падстанцыі. Тагачасны прэзідэнт Жак Шырак абвясціў надзвычайнае становішча. За тры тыдні праваахоўнікі аднавілі парадак, было арыштавана больш за 4000 чалавек[3]. Падобная рэакцыя мусульманскага насельніцтва Францыі была выклікана меркаваным расізмам з боку прадстаўнікоў улады[4]. Акрамя таго, паўстала незадаволенасць самавольствам паліцыі, ад чаго пацярпелі нават этнічныя французы. Пратэсты «жоўтых камізэлек» у 2018 годзе[5] і гвалт з боку паліцэйскай матацыклетнай брыгады[6] прывялі да актывізацыі дыскусіі аб жорсткасці сілавых структур. У красавіку 2023 года больш за 260 000 чалавек падпісалі на сайце Нацыянальнай асамблеі беспаспяховую петыцыю з заклікам да расфармавання падраздзялення[7].

Забойства Наэля Мерзука[правіць | правіць зыходнік]

27 чэрвеня 2023 года ў прыгарадзе Парыжа Нантэры быў застрэлены 17-гадовы падлетак Наэль Мерзук (араб па паходжанні). Паліцыя спыніла яго машыну (арандаваны жоўты Mercedes-AMG[8]) за парушэнне правілаў дарожнага руху. Па адной з версій, паліцэйскі стрэліў у падлетка, таму што той наехаў на яго на аўтамабілі, аднак гэтая версія падзей была хутка абвергнута відэа ў сацыяльных сетках. Другая версія кажа пра тое, што 17-гадовы кіроўца проста не меў дазволу на кіраванне легкавым аўтамабілем і паспрабаваў схавацца ад праваахоўнікаў, якімі ён быў спынены, а затым і паранены.

Было пачата два расследаванні: адно — аб адмове падпарадкавацца і замаху на наўмыснае забойства паліцэйскага, іншае — аб наўмысным забойстве падлетка без дакументаў. Фігурантам апошняй справы стаў 38-гадовы паліцыянт[9][10].

Развіццё сітуацыі[правіць | правіць зыходнік]

Начныя хваляванні ў г. Плануаз.

Відэа страляніны ў падлетка распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках. Увечары 27 чэрвеня марш памяці пад кіраўніцтвам маці загінулага перарос у гвалт. Сутыкненні адбыліся ў Нантэры, а таксама ў некалькіх іншых гарадах рэгіёна Іль-дэ-Франс. Беспарадкі працягнуліся ўвечары 28 чэрвеня і ўзмацніліся ў ноч на 30 чэрвеня. Паліцыя абвясціла аб 421 арыштах у гэтую ноч. Большасць затрыманых — падлеткі ад 14 да 18 гадоў з сем’яў выхадцаў з краін Паўночнай Афрыкі. У Нантэры пратэстоўцы падпалілі аўтамабілі, забарыкадавалі вуліцы і закідалі паліцыю феерверкамі і камянямі. Пратэстоўцы крэмзалі фразу «помста за Наэля» на будынках, а з надыходам ночы падпалілі банк. Перш чым пажарныя патушылі яго, элітнае паліцэйскае падраздзяленне задзейнічала бронетранспарцёр. Беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй былі і ў гарадах Ліён, Дыжон, Тулуза, Марсель, Рэймс, Страсбур, Бардо. Разрабаваны гандлёвы цэнтр і крамы ў цэнтры Парыжа, у Марселі таксама рабавалі крамы і падпальвалі камунальную тэхніку. Там жа пратэстоўцы напалі на турыстычны аўтобус, разбілі фасад бібліятэкі, падпалілі смеццевыя бакі. У Нантэры спынілася работа грамадскага транспарту, удзельнікі беспарадкаў падпальвалі аўтобусы і аўтамабілі, нападалі на паліцэйскія ўчасткі, будынкі крам і банкаў. У ноч на 30 чэрвеня ў Францыі ўзнікла амаль 4 тыс. пажараў, пашкоджанні атрымалі 1919 аўтамабіляў і 492 будынкі, у ліку якіх школы і будынкі гарадскіх адміністрацый. Па ўсёй краіне было мабілізавана каля 40 тысяч паліцыянтаў і жандармаў. Прэзідэнт Эмануэль Макрон адмяніў сваю прэс-канферэнцыю па выніках саміту ЕС у Бруселі і прыехаў у сталіцу на экстраннае пасяджэнне ўрада. Улады вырашылі адмяніць шэраг забаўляльных мерапрыемстваў у рэгіёнах, найбольш пацярпелых у выніку сутыкненняў пратэстоўцаў з сілавікамі[9][11][12][13].

Акрамя кантынентальнай Францыі, хваляванні ахапілі і яе заморскія тэрыторыі. 29-га чысла беспарадкі і пратэсты пачаліся ў Каене (Французская Гвіяна). Натоўп падпаліў некалькі раёнаў горада, уключаючы раёны Сітэ-Брут, Манга, Навапарк і навакольную вёску Шынуа. Жандары ўжылі слёзатачывы газ. Невялікія дэманстрацыі таксама прайшлі на Гвадэлупе, дзе ўсё адбылося адносна мірна і без гвалту, і Марцініцы, дзе пратэстуючыя падпалілі смеццевыя бакі і аўтамабілі. Тым часам у Рэюньёне дэманстранты атакавалі будынкі і аўтамабілі і вялі вулічныя сутычкі з паліцыяй[14][15][16].

У горадзе Шоле дэпартамента Мэн і Луара пратэстоўцамі быў разрабаваны дом мэра. У ноч на 1 ліпеня яны падпалілі цэнтр воднай падрыхтоўкі Алімпійскіх гульняў 2024 года пад Парыжам, разрабавалі зброевы склад у Марселі. У Ліёне паведамлялася аб стральбе з агнястрэльнай зброі[17][18][19]. Паводле звестак газеты на раніцу 1 ліпеня, былі затрыманы 2400 чалавек[20]. На той момант падчас беспарадкаў пашкоджаны 750 будынкаў[21]. 2 ліпеня ў паўднёвым прыгарадзе Парыжа Л’ай-ле-Руж здзейснены напады на дом мэра і ратушу, якая напярэдадні была ўмацавана барыкадамі і агароджай з калючага дроту[22][23]. Паведамлялася, што ў ліку пашкоджаных дэманстрантамі будынкаў апынуліся 210 школ[24]. На 3 ліпеня ўлады затрымалі 3354 чалавек[25], а колькасць знішчаных машын дасягнула лічбы ў 5662[26]. Агулам на той момант ад атак пацярпелі каля 1000 будынкаў, у ліку якіх 99 ратушаў, больш за 250 паліцэйскіх участкаў, 200 прадпрыемстваў, 300 банкаўскіх аддзяленняў і 250 тытунёвых крам[27][28].

4 ліпеня парадак быў адноўлены, а беспарадкі аціхлі[29]. Агульная матэрыяльная шкода ад хвалі гвалту склала каля 1 млрд еўра[30].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

За першыя дні ў сутыкненнях пацярпелі каля 250 паліцэйскіх[31]. Сямёра з іх атрымалі агнястрэльныя раненні пасля нападу ў Ліёне[32]. На 30 чэрвеня ў справаздачы Міністэрства ўнутраных спраў паведамлялася ўжо пра 515 параненых сярод сілавікоў[33]. На наступны дзень гэтая лічба дасягнула адзнакі ў 522[21], а на 3 ліпеня — 722[25]. Да 4 ліпеня колькасць пацярпелых сілавікоў склала 808 чалавек[34].

Увечары 30 чэрвеня паліцыя паведаміла пра першую смерць пратэстоўца. Ён упаў з даху падчас спробы рабавання крамы[35]. Пазней у раёне Мон-Лукас (Каена) невядомыя забілі чыноўніка[15]. 3 ліпеня пры тушэнні падпаленых пратэстоўцамі машын на падземнай паркоўцы загінуў пажарны[36][37]. Таксама паведамлялася пра гібель чалавека ад светлашумавой гранаты ў Марсэлі[38][39].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Эманюэль Макрон выказаў салідарнасць з сям’ёй загінулага падлетка. Гэта выклікала абурэнне прафсаюза паліцыі, які заклікаў не асуджаць калегаў да рашэння суда. Марын Ле Пен, лідар «Нацыянальнага аб’яднання», назвала заяву Макрона паспешнай, перабольшанай і безадказнай[13].

Затым Макрон заявіў, што беспарадкам спрыялі сацыяльныя сеткі і відэагульні, паколькі некаторыя маладыя людзі капіявалі жорсткасць, «губляючы сувязь з рэальнасцю». Ён заклікаў сацыяльныя сеткі, уключаючы Snapchat і Twitter, выдаліць «найбольш далікатны» кантэнт, звязаны з беспарадкамі[40].

Былы дэпутат Еўрапарламента ад Францыі Фларыян Філіпа напісаў у сваім twitter-акаўнце, што «Макрон недарэчна абвінаваціў відэагульні», якія нібыта «атруцілі розум удзельнікаў беспарадкаў» і дадаў, што з такім узроўнем аналізу беспарадкі ў краіне не скончацца[41].

Урад Алжыра запатрабаваў ад Парыжа абараніць сем’і выхадцаў з краін Магрыба[42]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hockstader, Lee. French cities are in flames over systemic racism. The Washington Post (1 ліпеня 2023). Праверана 1 July 2023.
  2. Во Франции в ходе беспорядков задержали почти тысячу человек (руск.). Коммерсантъ (1 ліпеня 2023).
  3. Leclerc, Aline. In 2005, three weeks of rioting shook France after the deaths of two teenagers. Le Monde (29 чэрвеня 2023). Праверана 1 July 2023.
  4. Le Monde avec AFP (28 October 2020). "L'Etat français condamné pour « faute lourde » après des violences policières et des contrôles d'identité discriminatoires" [The French State sentenced for "gross negligence" after police violence and discriminatory identity checks]. Le Monde [французская].
  5. French police brutality under scrutiny. France24 (24 студзеня 2020). Праверана 1 July 2023.
  6. Pascariello, Pascale; Polloni, Camille (13 April 2023). "Un rapport étrille les BRAV-M, des unités « répressives, violentes et dangereuses »" [A report curbs the BRAV-M, "repressive, violent and dangerous" units]. Mediapart [французская].
  7. Lair, Noémie. La pétition pour la dissolution de la Brav-M écartée par la commission des lois de l'Assemblée (фр.). Radio France (5 красавіка 2023).
  8. Deleon, Alina. Another night of fury and fire in France for the death of a young man shot by a police officer (29 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 June 2023.
  9. а б Что известно о беспорядках во Франции (руск.). Российская газета (30 чэрвеня 2023).
  10. В ходе беспорядков во Франции задержали 667 человек (руск.). РБК (30 чэрвеня 2023).
  11. Во Франции развернут бронетехнику жандармерии из-за беспорядков (руск.). РИА Новости (30 чэрвеня 2023).
  12. Беспорядки во Франции после гибели подростка. Фоторепортаж (руск.). РБК (30 чэрвеня 2023).
  13. а б Что известно о протестах во Франции (руск.). ТАСС (30 чэрвеня 2023).
  14. Coto, Danica. Riots erupt in French Caribbean territories in reaction to unrest in France over teen’s death. Associated Press (30 чэрвеня 2023). Праверана 1 July 2023.
  15. а б "Man dies in French Guiana during riots over death of Nahel M." Le Monde. 2023-07-01. Архівавана з арыгінала 2023-07-02. Праверана 2023-07-02.
  16. Allimant, Roman (2023-07-01). "Mort de Nahel: des épisodes d'incendies en Antilles-Guyane". France-Guyane. Архівавана з арыгінала 2023-07-02. Праверана 2023-07-02.
  17. Беспорядки во Франции продолжаются. Подожжен олимпийский водный центр в Париже, разграблен оружейный магазин в Марселе (руск.). Российская газета (1 ліпеня 2023).
  18. Автоматные очереди: протесты во Франции перерастают в кровавую бойню (руск.). РЕН ТВ (1 ліпеня 2023).
  19. В Лионе сообщили о стрельбе и взрывах. TACC.
  20. Anna, Cara; Charlton, Angela; Joly, Lewis (30 June 2023). "Macron scraps trip amid rioting across France, as loved ones bury teen slain by police". Associated Press. Праверана 1 July 2023.
  21. а б Xu, Xiaofei; Brennan, Eve; Otto, Claudia; Kappeler, Inke; Tanno, Sophie (1 July 2023). "Funeral held for French teenager after more than 1,300 detained in fourth night of protests". CNN. Праверана 1 July 2023.
  22. "Paris riots: Suburban mayor's wife hurt as rioters attack their home". BBC News. 3 July 2023. Архівавана з арыгінала 2 July 2023. Праверана 3 July 2023.
  23. "French PM slams 'particularly shocking' attack on mayor's home". France 24. 2 July 2023. Архівавана з арыгінала 2 July 2023. Праверана 2 July 2023.
  24. à 19h48, Par Frédéric Gouaillard Le 2 juillet 2023. Mort de Nahel : 210 écoles vandalisées depuis le début des violences urbaines(нявызн.). leparisien.fr (2 ліпеня 2023). Праверана 3 ліпеня 2023.
  25. а б Interpellations, voitures brûlées, bâtiments dégradés… Les émeutes en chiffres, nuit par nuit
  26. Interpellations, voitures brûlées, bâtiments dégradés… Les émeutes en chiffres, nuit par nuit (фр.) (3 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 July 2023. Праверана 3 July 2023.
  27. « Un milliard d’euros de dégâts pour les entreprises » : le patron du Medef fait un premier bilan des émeutes
  28. Mort de Nahel: 99 mairies attaquées depuis le début des émeutes
  29. "Protest violence in France falls sharply, a week after fatal police shooting of teen". France24. 4 July 2023. Архівавана з арыгінала 4 July 2023. Праверана 4 July 2023.
  30. Regan, James; Bloomberg (4 July 2023). "French riots have cost $1.1 billion in damage to businesses and travelers are even canceling their vacation plans". Fortune [англійская]. Архівавана з арыгінала 5 July 2023. Праверана 5 July 2023.
  31. МВД Франции потребовало комендантский час для транспорта из-за протестов (руск.). РБК (30 чэрвеня 2023).
  32. Figaro: в Лионе семеро полицейских получили огнестрельные ранения в ходе беспорядков. TACC.
  33. Christophe Cornevin et Jean-Marc Leclerc, Face à l’ultra violence, la police peine à encaisser le choc, lefigaro.fr, 30 juin 2023
  34. Abboud, Leila; Klasa, Adrienne (5 July 2023). "Emmanuel Macron walks tightrope with French police after teenager's death". Financial Times. Праверана 5 July 2023. Since Merzouk was killed, 808 officers have been injured in clashes with protesters and rioters, according to the interior minister.
  35. Прокуратура сообщила о первой смерти при беспорядках во Франции (руск.). РБК (30 чэрвеня 2023).
  36. Глава МВД Франции сообщил о гибели пожарного в пригороде Парижа. TACC. Праверана 6 ліпеня 2023.
  37. Парижский пожарный погиб при тушении подожженных во время беспорядков машин (руск.). РИА Новости. Праверана 6 ліпеня 2023.
  38. Начато расследование убитого светошумовой гранатой мужчины во время протестов в Марселе (руск.). www.mk.ru (5 ліпеня 2023). Праверана 6 ліпеня 2023.
  39. "France riots: prosecutors investigate death of man hit by projectile in Marseille". The Guardian. 2023-07-04. 0261-3077. Праверана 2023-07-06.
  40. Беспорядки во Франции: Макрон считает, что виноваты соцсети и видеоигры (руск.). AstanaTV (1 ліпеня 2023).
  41. Во Франции возмутились реакцией Макрона на беспорядки в стране (руск.). URA.RU (1 ліпеня 2023).
  42. Émeutes après la mort de Nahel : l'Algérie rappelle à la France son «devoir de protection» envers ses ressortissants (1 ліпеня 2023).