Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ»
Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ» | |
---|---|
Заснаваны | 1942 |
Тып | дзяржаўны |
Студэнты | 7 200 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Масква, Расійская Федэрацыя |
Узнагароды | |
Сайт | mephi.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ» (Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут) — адзін з першых двух нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі, утвораны 8 красавіка 2009 года на базе Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута (дзяржаўнага ўніверсітэта).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]23 лістапада 1942 года Савет народных камісараў СССР па ініцыятыве Намесніка Старшыні ДКА Л. П. Берыі прыняў пастанову аб арганізацыі Маскоўскага механічнага інстытута боепрыпасаў (ММІБ) у складзе трох факультэтаў: факультета трубак і узрывальнікаў, факультета снарадаў і мін, факультета авіябомбаў, патронаў і гільзаў. 1 студзеня 1943 года ў будынку на вуліца Кірава пачаліся першыя заняткі студэнтаў.
Першы выпуск спецыялістаў ММІБ адбыўся ў 1944 годзе.
16 студзеня 1945 ў інстытуце прайшла першая рэарганізацыя, інстытут стаў называцца Маскоўскім механічным інстытутам (ММІ). Факультэты, створаныя два гады таму, былі скасаваныя і замест іх арганізаваны тры новыя: механіка-тэхналагічны, канструктарскі і дакладнай механікі.
20 верасня 1945 выйшла Пастанова СНК СССР № 2386627сс «Аб арганізацыі інжынерна-фізічнага факультэта пры Маскоўскім механічным інстытуце». Факультэт дакладнай механікі быў рэарганізаваны ў інжынерна-фізічны факультэт па падрыхтоўцы спецыялістаў атамнай прамысловасці. 26 студзеня 1946 года дэканам інжынерна-фізічнага факультэта быў прызначаны выбітны навуковец, член Украінскай акадэміі навук Аляксандр Ільіч Лейпунскі. У 1946 годзе ў ММІ з’явіліся кафедра металафізіцы, кафедра спецыяльнай матэматыкі, кафедра спецыяльнай хіміі і металургіі.
З часам пачаўся працэс паступовага пераводу механічных спецыяльнасцяў у іншыя інстытуты, і пашырэння інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў. У 1953 годзе інстытут набыў назву МІФІ, ўсе факультэты якога сталі ў вялікай ступені арыентаваны на падрыхтоўку спецыялістаў атамнай энергетыкі і абароннай прамысловасці.
У 1952 году па Пастанове Урада СССР былі створаны першыя чатыры аддзялення МІФІ ў закрытых гарадах (цяпер Азёрск, Новаўральск, Лясной на Ўрале і Саров) для падрыхтоўкі кадраў на месцах. Пасля былі створаны аддзяленні МІФІ ў Обнінску, Снежынску і Трохгорнам.
У 2008 годзе МІФІ стаў адным з двух першых нацыянальных даследчых універсітэтаў і быў перайменаваны ў Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ».[2]
Структура інстытута
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытуты[3]
- Інстытут міжнародных адносін
- Інстытут астрафізікі
- Эканоміка-аналітычны інстытут
- Інстытут фінансавай і эканамічнай бяспекі
- Інстытут прамысловых і ядзерных тэхналогій
- Інстытут экстрэмальнай прыкладной электронікі
- Інстытут космофизики
- Обнінскі інстытут атамнай энергетыкі
- Азёрскі тэхналагічны інстытут
- Тэхналагічны інстытут
- Трохгорны тэхналагічны інстытут
- Северскі тэхналагічны інстытут
- Сароўскі фізіка-тэхнічны інстытут
- Снежынскі фізіка-тэхнічны інстытут
- Валгадонскі інжынерна-тэхнічны інстытут
- Новаўральскі тэхналагічны інстытут
- Дзімітраўградскі інжынерна-тэхналагічны інстытут
- Факультэты[4]
- Бізнес-інфарматыкі і кіравання комплекснымі сістэмамі
- Фізіка-тэхналагічны
- Вышэйшая школа фізікаў імя Н. Г. Басава
- Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
- Вочна-завочнага (вячэрняга) навучання
- Замежных навучэнцаў
- Вышэйшая інжынірынгавая школа
- Стратэгічныя акадэмічныя адзінкі[5]
- Інстытут ядзернай фізікі і тэхналогій (ІЯФіТ)
- Інстытут лазерных і плазменных тэхналогій (ЛаПлаз)
- Інжынерна-фізічны інстытут біямедыцыны (ІФІБ)
- Інстытут нанатэхналогій ў электроніцы, спінтроніцы і фатоніцы (ІНТЭЛ)
- Інстытут інтэлектуальных кібернетычных сістэм (ІІКС)
- Інстытут агульнай прафесійнай падрыхтоўкі (ІАПП)
Зноскі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Гісторыя Архівавана 20 студзеня 2019.
- ↑ Спіс інстытутаў Архівавана 20 студзеня 2019.
- ↑ Спіс факультэтаў Архівавана 1 сакавіка 2019.
- ↑ Спіс стратэгічных акадземічных адзінак Архівавана 20 студзеня 2019.